МЗС выказаўся аб удзеле замежных дыпламатаў у судовых пасяджэннях у Беларусі. Коратка:

■ Наведванне судоў дыпламатамі – спроба ўкаранення заходнімі краінамі новай практыкі ўздзеяння і ціску на суд;

■ Ціск на суд з боку замежнай дзяржавы – злоўжыванне дыпламатычным статусам;

■ Замежныя дзяржавы аказваюць ціск на беларускую судовую сістэму праз спланаваныя PR-акцыі калектыўнага наведвання судовых працэсаў;

■ МЗС пакідае за сабой права спыняць такія спробы з выкарыстаннем усіх юрыдычных магчымасцяў, у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам i міжнародным правам.

На фота дыпламаты Францыі, Аўстрыі, ЕС, Вялікабрытаніі ды ЗША перад пачаткам суда над Віктарам Бабарыкам.