Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.23K subscribers
4.84K photos
451 videos
5 files
4.49K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Суд Першамайскага раёна прысудзіў Вользе Бабровай выплаціць 30 базавых велічыняў.

Пісьменніца Ганна Севярынец
заклікала падтрымаць сямейны бізнес Вольгі:

"Арыштаваная Вольга Баброва. Па класіцы: папрасілі праехаць "для разъяснений", з РАУСа не выпусцілі, цяпер на Акрэсціна, перадачы не прымаюцца. У Вольгі пяцёра дзяцей, чацвёра з іх - непаўналетнія. Хаця б фармальна, але хочацца спытацца - за што? Ні за што: нібыта апазналі па фота з нейкай акцыі. Інфармацыю родным не даюць. У Вольгі і яе мужа - інтэрнэт-крама настольных гульняў."

👉 Сайт крамы: https://7meeples.by/
У суботу была затрыманая фатографка Маргарыта Новікава.

Гэта адбылося ў Мінску падчас затрымання валанцёраў ініцыятывы "Еда вместо бомб", якія кармілі бяздомных.
⚡️ Музыка Цім Суладзэ пакінуў Беларусь. Зараз ён знаходзіцца ў Літве:

"— Я быў вымушаны выехаць з Беларусі, бо людзей пачалі арыштоўваць за тое ж, што рабіў і я. Так, я актыўна браў удзел у аказанні грашовай дапамогі пацярпелым. Я палічыў, што болей дапамагу нашай агульнай справе за мяжой, чым за кратамі. Заклікаю ўсіх разам бурыць муры лукашэнкаўскай турмы! Жыве Беларусь!

Выказваю падзяку тым, хто дапамагаў мне з калідорам у Літву: Беларускаму фонду культурнай салідарнасці, Дому правоў чалавека і ініцыятыве Razam."

Ціматэ Суладзэ — беларус грузінскага паходжання. За вулічныя і дваровыя выступы ўвосень ён быў асуджаны спачатку на 13 сутак, пасля — на 15 сутак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тэатральны рэжысёр і педагог віцебскага каледжа мастацтваў Антон Грышкевіч абвесціў пра пачатак забастоўкі:

"Я не жадаю быць часткай гэтай сістэмы. Педагог не можа абстрагавацца ад гвалту і несправядлівасці, якія адбываюцца вакол. Не жадаю ілгаць і вучыць няпраўдзе."
Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
⚡️Затрыманы мастак Уладзімір Грамовіч.  Знаходзіцца ў Партызанскім РАУС. 
Уладзіміру Грамовічу прысудзілі 15 сутак паводле 23.34.

Суд Партызанскага раёна, суддзя - Макарэвіч
❗️Настаўніка гісторыі збілі пры затрыманні, а потым адправілі на суткі

Сёння суд Завадскога раёна Мінска разглядаў справу Антона Рудэнкі.

Суддзя Кацярына Мурашка ў пачатку судовага працэсу пацікавілася, адкуль у абвінавачанага цялесныя пашкоджанні. Паводле словаў Антона, яго збілі пры затрыманні. У яго бачныя сінякі пад вачамі, але медыцынская дапамога не патрэбная.

Паводле пратакола, Рудэнка 23 студзеня парушаў Закон аб масавых мерапрыемствах. Антон казаў, што ў адзначаны час ён быў дома, і затрымалі яго пазней, па дарозе з крамы ў іншым месцы.

Сведка-міліцыянт Савельеў сцвярджаў, што бачыў Рудэнку ў 15:20 падчас "здзяйснення пікетавання"

Суддзя Мурашка не прыняла да ўвагі памылкі ў пратаколе, заявы Антона Рудэнкі пра збіццё і прысудзіла 15 сутак.

@viasnanazirae
Святлана Ціханоўская выказалася пра выключэнне Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза:

"Прапаганда — гэта аснова рэжыму Лукашэнкі. Гэта машына, якая ўдасканальвалася, каб скажаць праўду. Работнікі дзяржтэлеканалаў атрымліваюць узнагароды за ўнёсак у пакрывальніцтва злачынстваў рэспубліканскага ўзроўню. За абарону рэжыму ад мільёнаў падманутых беларусаў.

Трансляцыя Еўрабачання — магчымасць для БТ падняць рэйтынг і зарабіць на рэкламадаўцах. І гэта падстава для іх гонару. Але хіба гэтая кампанія заслугоўвае такога гонару? Я падтрымліваю ініцыятыву Беларускага Фонду Культурнай Салідарнасці і буду патрабаваць выключыць Белтэлерадыёкампанію з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Як і ў выпадку з чэмпіянатам па хакеі, я буду размаўляць пра гэта з міністрамі замежных спраў ЕС. І я веру, што разам мы з вамі зноў дакажам: ніхто ў цывілізаваным свеце не будзе супрацоўнічаць са злачынцамі."

#stopBTRC #stopBT
25 студзеня прадстаўнікі сілавых структураў забралі артыста камэрнага хору Дзяніса Іванова з рэпэтыцыі ў Дзяржфілярмоніі.

Летась у лістападзе артыста ўжо затрымлівалі разам зь віялянчалістам Аляксандрам Сердзюковым, і таксама ў будынку філярмоніі. Тады абодвум прысудзілі па 15 сутак арышту за «хуліганства».
⚡️ У "Корпус" прыйшоў АМАП.

«В корпусе 8 что-то происходит. Вдоль проезжей части в Корпус стоит бус на аварийке, 2 омоновца с дубинками на входе никого не пускают. Свет внутри горит».
⚡️ Паводле інфармацыі @by_culture, АМАП затрымаў Аляксандра Каралевіча, аднаго з заснавальнікаў перформанс-прасторы "Другі паверх".

У офісах арганізацый на тэрыторыі "Корпуса" праводзіцца вобшук.
⚡️ Як стала вядома @by_culture, у "Корпусе" таксама затрыманы архітэктар Аляксей Клышка.
🔥 Паведамляюць, што Аляксея Клышку і Аляксандра Каралевіча адпусцілі.

Іх сустракаюць ля Цэнтральнага РУУСа.
Пісьменнік Віктар Марціновіч піша пра беларускае "Чорна-белае":

"— “Кожны дзень” в смысле надежды сменилось на “кожны дзень” в смысле арестов. Но это — не повод “собачиться” тем, кто остался тут, и тем, кто уехал. Каждый человек ежесекундно пишет свою биографию. Кто-то делается ссыклом. Кто-то — героем. Кто-то остается просто жить — жить как у Цоя, а не как у Щедрина. “Я ждал это время, и вот это время пришло,” — в этом смысле.

Моими друзьями, которые зашли на арест, уже можно заполнить средних размеров вильнюсский бар. Равно как и теми, кто эмигрировал. Но вот что важно: какую биографию ты себе пишешь своим каждодневным выбором. Ведь тут — не загуглишь. Не поймешь: ты — Маяковский или Набоков. Писать “Подвиг” или “Флейту-позвоночник”? И нет подсказки, кого слушать. Вселенная — вокруг тебя. Но она — молчит."
❗️У кватэры да выдаўца Дар'і Гарашчанка і дырэктара выдання «БИНОКЛЬ» зранку прыйшлі прадстаўнікі ДФР і КДК у рамках праверкі нясплаты падаткаў у буйным памеры.

Забралі тэхніку, флэшкі, тэлефон і дакументы, а дырэктара адвезлі на апытанне ў ДФР.

@binklbinkl
Ліст ад Лявона Халатрана, кіраўніка Руін-бара ў ОК-16:

"Всем привет! Я все ещё в СИЗО и жду даты назначения суда. Судить меня будут по статье 342 (ч.1). Насколько я понимаю, от моего дела отказались два следователя, но третий на вид не обременял себя моральными терзаниями — и дело дошло до суда.

Я хочу попросить вас поддержать моих родных (жену, родителей), потому что я за них очень переживаю. Потому как, не питая иллюзий, осознаю, что велика вероятность лишения моей свободы на 3 года. А вообще — не вешайте нос! Обнимаю и благодарю вас."

👉 https://help.honest-people.by/people/88
Оперны спявак Ілля Сільчукоў — пра звальненне, ад'езд з Беларусі і пераасэнсаванне гімну «Магутны Божа» ў інтэрв'ю РС:

"Я вырас у сямʼі, якая не была абыякавая да нацыянальнага пытаньня. У 1990-я гады мы разам з бацькам хадзілі на дэманстрацыі. Я крытычна ставіўся да падзеяў у краіне. Былі сытуацыі, калі трэба было казаць абавязкова «не». Я ніколі ня ўдзельнічаў, хоць і запрашалі, у сьвяткаваньнях, зьвязаных з рэвалюцыяй, камсамолам і гэтак далей, бо лічу, што гэта злачынства. Я імкнуся ня ўдзельнічаць у дзяржаўных мерапрыемствах, якія б прымусілі цябе пераступаць нейкую маральную мяжу."

@radiosvaboda
Глядзіце цыкл лекцый «Шлях да Беларусі» Ігара Мельнікава пра гісторыю Беларусі, якую не расказваюць у школах. Ён кандыдат гістарычных навук, магістр Варшаўскага ўніверсітэта. Спецыяліст па вайсковай гісторыі Беларусі.

На анлайн-сустрэчы Ігар Мельнікаў раскажа пра:

▪️ Заключэнне Рыжскай дамовы і ўсталяванне савецка-польскай мяжы,
▪️ Трагедыю чэрвеня 1941-га года на беларускай зямлі,
▪️ Асаблівасці жыцця ў Заходняй Беларусі і ў БССР у міжваенны час.

Спасылка тут: https://youtu.be/_OLFpju5v_8
⚡️ Затрыманая Алена Есіпёнак з крамы «Мой модны кут» Уладальнік крамы — Валерый Есіпёнак — на волі:

"Сёння я паехаў па справах у Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а мне паведамілі, што жонку затрымалі прама ў краме. Людзі, якія былі ў гандлёвым цэнтры расказалі, што Алена пыталася ў тых, хто яе затрымліваў: “За што вы мяне забіраеце?” Адказалі, што нібыта за продаж незарэгістраванай сімволікі. Яе павезлі ў Савецкі РУУС", — расказаў уладальнік крамы Валерый Есіпёнак.

Цяпер ён едзе заключаць дамову з адвакатам і перажывае за сябе і дзяцей: іх у сям’і Есіпёнкаў двое. Прычыны затрымання невядомыя.

Можна падтрымаць і пакінуць замову ў краме: https://mmkut.by/

@nashaniva