Образование.Ленинский.Минск
3.07K subscribers
29.1K photos
2.17K videos
4 files
3.14K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Гадаванец — вырашчаная, выгадаваная раслiна або жывёлiна. Месца, дзе вырошчваюць i разводзяць раслiны або жывёл, — гадавальнiк.

...Апошнi перад самай вайной быў наш уласны гадаванец, узяты яшчэ жарабяткам.
©У. Дубоўка.

...Краснаярскi гадавальнiк пладовых дрэваў быў далёка за горадам.
©У. Дубоўка


☀️🕊Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем
#па_беларуску
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Сямейнiк — член сям'i.

Сямейнiкаў маiх дома нiкога не аказалася, але я нават забыўся хоць якой запiскай папярэдзiць iх аб маiм ад'ездзе i пабег на аўтобусную станцыю.
©Васіль Быкаў


☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем
#па_беларуску. Абдыміце сваіх сямейнікаў сёння — гэта так проста і так важна!
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Сябрына (размоўнае слова, мае некалькі значэнняў):
▫️кола, асяроддзе сяброў,
▫️ сяброўская бяседа, пачастунак. 

Папрыходзілі сваякі і сябрына ўся.
©Кузьма Чорны
Сябрына скончылася позна. І калі разыходзіліся па сваіх хатах, кожны ціснуў мне руку, запрашаў у госці. 
©Барыс Сачанка

☕️ Добры вечер! Размаўляем разам з намі #па_беларуску.