https://telegram.org/blog/voice-chats-on-steroids/be
Галасавыя чаты ўпершыню з'явіліся ў снежні, што дадало новае вымярэнне для жывых размоў у суполках Telegram. З сённяшняга дня яны даступныя таксама і для каналаў, дзе не будзе абмежавання колькасці ўдзельнікаў. З гэтым абнаўленнем цяпер з'яўляецца магчымасць запісваць галасавыя чаты з велізарнай колькасцю ўдзельнікаў, функцыя падымання рукі, асобныя запрашальныя спасылкі для слухачоў і прамоўцаў, назвы галасавых чатаў і магчымасць для публічных асоб заходзіць ад імя сваіх каналаў.