Беларускі піонэр
2.89K subscribers
6.59K photos
8 videos
24 files
651 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#помнікібсср
Падборка фотаздымкаў міжваенных помнікаў Леніну ў гарадах БССР, акрамя Менска (ніводны з гэтых помнікаў не перажыў вайну):
1-2. Гомель.
3. Полацк.
4. Горкі.
5. Віцебск.
6. Касцюкоўка.
7. Орша (фота часоў нямецкай акупцыі).
8. Слуцк (фота часоў нямецкай акупцыі).
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №11 1927 года.
Дарэчы, на гэтым малюнку мастака Генадзя Змудзінскага яскрава паказана дэталь па якой у 1920-я гады умоўна адрознівалі работніц ад сялянак - а менавіта па спосабе павязкі хусткі. Работніцы рабілі вузел на патыліцы, а сялянкі - на шыі.
#кнігібсср
Вокладка і першыя старонкі з уклеенымі фотаздымкамі радыёаматараў з БССР, ЗША і Чэхаславакіі з кнігі Міколы Блошкіна "Кароткія хвалі на службу соцыялістычнаму будаўніцтву", Менск, 1934 год (кніга з калекцыі М.Гармаша).
Віншую канал "Палявая пошта" з днём нараджэння!
#кнігібсср
Вокладка кнігі "Сучаснае сэктанцтва на Беларусі" з серыі "Бібліотэка бязбожніка", Менск, 1929 год (фота М.Нікалаева).
#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" №4 1934 года.
Роўна 100 гадоў таму БССР перайшла на адлік часу згодна з міжнароднай сістэмай часавых паясоў.
#беларускаяработніца
Першамайская вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №8 1929 года.
#мастацтвабсср
Бюст паэта Максіма Багдановіча працы скульптара Аляксандра Грубэ. Менск, 1929 год.
#архітэктурабсср
Праект Дзяржаўнага тэатра БССР у Менску ад ленінградскага архітэктара Ноя Троцкага, прадстаўлены на конкурс 1934 года.
#звязда
У 1920-я тэрмін "зарплата ў канвертах" не меў такіх негатыў канатацый, як зараз. Зацемка пра новы метад выплаты зарплаты на фабрыцы "Чырвоная Бярэзіна" з газеты "Зьвязда" №85 1928 (знайшоў Віталь Аніська).
#кнігібсср
Вокладка дзіцячай кнігі "Воўк дурань", Менск, 1928 год (фота М.Нікалаеў).
Forwarded from Звязда
Памяці беларускага мастака-графіка

Не той Малевіч.

zviazda.by
#звязда
Натыкнуўся ў газеце "Звезда" №74 ад 1924 года на падборку прыкладаў выключэння чальцоў з кампартыі (раней такога нешта не заўважаў, бывала, проста спісы прозвішч выключаных з партыі друкавалі, а тут разгорнуты артыкул з апісаннем прычын выключэння).
На ілюстрацыі парачка прыкладаў з таго артыкула, фармулёўкі канешне спецыфічныя, дый канкрэтыкі па "разлажэнню партыі" не хапае.
#звязда
Шапка газеты "Звязда" №104 ад 9 мая 1935 года.