Бюро
683 subscribers
60 photos
10 videos
52 links
Расследаванні пра Беларусь
Робім нябачнае бачным.

Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі.

звязацца з намі: @buro_editors

Наш інстаграм
https://instagram.com/buromedia_by

Падтрымаць рэдакцыю
https://www.patreon.com/buromediaby
Download Telegram
Вельмі салодкія справы. Як Сяргей Цяцерын узяў у свае рукі пастаўкі топавых ласункаў у Беларусь.

Пасля працяглай адсутнасці ў Беларусь вярнуліся вафлі Kinder Bueno. Заўважыў гэта блогер Какабай, пра што паспяшаўся распавесці сваёй аўдыторыі. «Бюро» высветліла, што слодыч у беларускія крамы пастаўляе наш стары знаёмец – сябар Аляксандра Лукашэнкі, бізнэсовец Сяргей Цяцерын.

Пасля ўвядзення санкцый ЕС Лукашэнка ў адказ забараніў увозіць у Беларусь харчовыя прадукты з «недружалюбных краін». У снежні 2023 года ўрад Беларусі працягнуў гэтую забарону да канца 2024 года. Але выключэннем стаў бізнэс Сяргея Цяцерына.

Мы вырашылі паглядзець, якія вядомыя брэнды бізнэсовец і напарнік Лукашэнкі ў колцы дроваў Сяргей Цяцерын яшчэ завозіць у Беларусь.

На выявах зверху вы можаце ўбачыць што мы знайшлі. Тут і паста Nutella, і разнастайныя гатункі Kinder, шакаладкі Schogetten, Ritter Sport, чыпсы Pringles ды іншае.

Цалкам чытайце на нашым сайце.

А тут чытаць без VPN.
Што ўтойвае адзін з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі Аляксей Жукаў

Жукаў – стваральнік найбуйнейшага ва Усходняй Еўропе холдынгу па выпуску ралетаў, варотаў і алюмініевых профіляў пад брэндам «Алютэх». Ён адзін з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі, які атрымаў ордэн з рук Аляксандра Лукашэнкі за ўнёсак у развіццё эканомікі.

Пасля ўвядзення жорсткіх санкцый супраць Беларусі Жукаў без лішняй агалоскі прадаў увесь свой бізнэс нямецкай групе кампаній Hörmann. Але перад гэтым ён паспеў засвяціцца ў пастаўках санкцыйных тавараў у Еўропу.

У партнёрстве з нямецкімі выданнямі Paper Trail Media і Manager Magazine, а таксама пры падтрымцы «КіберПартызан», OCCRP ID і расійскага выдання «Вёрстка», мы зрабілі расследаванне пра схемы абыходу санкцый кампаніі Алютэх.

Тут чытаць без VPN.
Дарагія падпісчыкі, пакуль мы рыхтуем для новае расследаванне — хочам нагадаць вам пра што мы пісалі раней.

Расследаванне «Спонсары раскошы». Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый.

Расследаванне “Цемные бакі Беларускага Чырвонага Крыжа” . Як кіраўніцтва самай вялікай грамадскай арганізацыі шыкуе на грошы беларусаў і міжнародныя гранты.

Расследаванне “Крывавыя пасярэднікі“. Як беларускія кампаніі дапамагалі абсталёўваць расійскую ваенную прамысловасць у абыход санкцый.

Расследаванне «Святая бухгалтэрыя». Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг.

Расследаванне «Таемныя здзелкі «Алютэха». Што ўтойвае адзін з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі Аляксей Жукаў.

Таксама ўсе нашыя тэксты можна чытаць без VPN праз сайт-люстэрка.

Калі вы хочаце падтрымаць нашую працу — вы можаце стаць нашым падпісчыкам на Patreon.
Польшча, Латвія і Літва перасталі пускаць некаторыя машыны з Еўропы ў Беларусь. Гэта было зроблена, каб спыніць перапродаж люксавай тэхнікі ў Расію.

Заўтра выйдзе наша нашае расследаванне, у якім мы раскажам яшчэ пра адну катэгорыю еўрапейскіх аўтамабіляў, якая робіць касу беларускім пасярэднікам, — грузавікі.
Акрамя таго, мы раскрыем сетку кампаній у Еўропе, Беларусі і Расіі, якія возяць легкавыя аўто ў абыход санкцый.

Гэты матэрыял падрыхтаваны ў партнёрстве з расійскім незалежным выданнем «Вёрстка» пры падтрымцы «КіберПартызан» і літоўскага расследавальніцкага цэнтра «Siena».

Пра гэтыя шэрыя схемы мы ўпершыню расказалі ў канцы мінулага года ў нашым расследаванні «Спонсары раскошы», ў якім мы распавялі як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый.
У нашым новым расследаванні «Truck Dealers» мы рассказваем як падсанкцыйныя еўрапейскія грузавікі ў Расію возяць дзясяткі беларускіх кампаній.

Дзякуючы хітрым схемам у 2023 годзе з Беларусі ў Расію пастаўленыя больш як 600 цягачоў на 60 мільёнаў долараў.

У тройку лідараў увайшлі «Белшынгандальсэрвіс», «Аўтабай Лізінг» і «НМП Лагістык». Яны падзялілі між сабой амаль 60% шэрага аўтарынку, што істотна палепшыла іх дабрабыт.

Сярод папулярных аўтамабільных брэндаў – Volvo, Scania, Mercedes-Benz, DAF, MAN, Renault. Краінай паходжання грузавікоў пазначаныя Швецыя, Бельгія, Нідэрланды, Францыя, Германія, Польшча.

Чытайце расследванне «Truck Dealers» цалкам на нашым сайце.

Чытаць без VPN.
❗️Сябры, у нас часовыя тэхнічныя непаладкі з сайтам. Спадзяемся, што хутка ўсё будзе выпраўлена. Сайт і расследаванні могуць быць недасяжны.

UPD. Сайт зноў працуе.
⚡️Наш сайт ізноў працуе! Просім прабачэння на часовыя нязручнасці.

Нагадаем, што ўчора мы выпусцілі расследаванне пра тое, як беларускія кампаніі ў абыход санкцыяў пастаўляюць цягачы ў Расію — "Truck Dealers". Калі вы яшчэ не чыталі, то раім прачытаць! Тут можна прачытаць без VPN.

Таксама, калі вы хочаце падтрымаць нашую працу — вы можаце стаць нашым падпісчыкам на Patreon.
Беларускі порт у Мурманску пабудуе «бізнэсвумэн» з каманды «нафтавага кашалька» Лукашэнкі. Расследавальнікі @buroby высветлілі, што да будаўніцтва порта ў Мурманску можа мець дачыненне «нафтавы кашалёк» Лукашэнкі Мікалай Варабей і яго кампаніі.

На днях паведамлялася, што беларускія інвестары плануюць пабудаваць порт у Мурманскай вобласці. Пагадненне пра гэта падпісалі губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс і гендырэктар расійскай кампаніі «Марскі тэрмінал «Вароты Арктыкі» Андрэй Бунакоў. Уладальнікамі ж кампаніі лічацца нейкая беларуска Нэлі Малярова (1%) і беларуская кампанія «Лагістык Энерджы» (99%). Хто ж гэтыя раптоўныя інвестары?

Журналісты reform.news распазналі ў Андрэі Бунакове былога гендырэктара «Белшыны», якога год таму затрымлівалі. І за якога тады заступаліся прадстаўнікі дзейнай улады — Раман Галоўчанка, Наталля Качанава і Пётр Пархомчык.

Кампанія «Лагістык Энерджы», якой аднаасобна з лістапада 2022 года валодае Нэлі Малярова, зарэгістраваная па тым жа адрасе, што і іншая вядомая лагістычная кампанія «Белказтранс». Гэта актыў Мікалая Вараб’я, які быў запісаны на яго асабіста да снежня 2020 года.

Дзякуючы @cpartisans_by мы змаглі даведацца, што Нэлі Малярова працавала ў «Белказтрансе» ў 2021 годзе, яна родам з Наваполацка. А ейны муж Аляксандр Маляроў лічыўся супрацоўнікам іншай кампаніі, якой сувалодаў Мікалай Варабей, — «Інтэрсэрвіс». Мы спрабавалі звязацца з Нэлі Маляровай праз ейных бацькоў. Яны абяцалі перадаць дачцэ просьбу пра інтэрв’ю, але пакуль яна нам не ператэлефанавала. Нэлі, мы чакаем вашага званку!

Дырэктар «Лагістык Энерджы» Марат Малецкі адмовіўся ад каментараў. Але мы змаглі знайсці, што яго поўны цёзка двойчы быў назіральнікам у Наваполацку на выбарах у Беларусі — дэпутацкіх у 2019 годзе і прэзідэнцкіх у 2020 годзе. А таксама тое, што яго цёзка быў начальнікам вытворчага аддзела завода «Палімір» у Наваполацку.

Чытайце цалкам навіну на нашым сайце.

А тут без VPN.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Падсанкцыйныя еўрапейскія грузавікі возяць ў Расію дзясяткі беларускіх кампаній на мільёны долараў. Сярод папулярных аўтамабільных брэндаў — MAN, Mercedes-Benz, Volvo ды іншыя. Гэтая тэхніка трапляе ў Расію ў абыход санкцый.

Дзякуючы хітрым схемам у 2023 годзе з Беларусі ў Расію было пастаўлена больш як 600 аўтамабіляў. Агульнай сумай на 60 мільёнаў долараў. Пры гэтым на тройку лідараў прыходзіцца больш за палову шэрага аўтарынку. Гэта істотна палепшыла іх дабрабыт.

Як працуюць схемы па абыходу санкцый і якія кампаніі ў гэтым удзельнічаючь чытайце ў нашым новым расследаванні «Truck Dealers».

Чытаць без VPN.
Звязаная з сям’ёй Лукашэнкі кампанія зарабляе на радыё ў Беларусі. Яна кантралюе радыёстанцыі «Супер FM» і «Душэўнае радыё», а хутка запусціць «Радыё Шансон» разам з Упраўленнем справамі Лукашэнкі.

У Беларусі з’явіцца сваё «Радыё Шансон». Яно плануе пачаць кругласуткавае вяшчанне з верасня гэтага года. Ліцэнзію на вяшчанне сёлета ў сакавіку атрымала прыватная фірма «Музычная частата». Летась кампанія зарабіла амаль 200 тысяч рублёў чыстага прыбытку (больш як 60 тысяч еўра).

Хто ж стаіць за гэтай даволі паспяховай фірмай? 21% кампаніі знаходзіцца ва ўласнасці Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Упраўлення справамі Лукашэнкі (канцэртная зала «Мінск»). Яшчэ 30% – у дзяржпрадпрыемства «Дом прэсы», якое належыць Міністэрству інфармацыі. І 49% валодае ТАА «Музычная медыякампанія».

«Музычная медыякампанія» належыць Палацу рэспублікі (30%) Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). Апошняя запісаная амаль цалкам на Андрэя Урублеўскага (95%) – аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі. У 2023 годзе выручка «Музычнай медыякампаніі» склала 6,5 мільёна рублёў, або крыху больш за 2 мільёна еўра.

Імаверна, Урублеўскі выконвае ў «АНСЛ прадакшн» функцыю намінальнага ўладальніка, каб схаваць удзел у кампаніі жонкі свайго патрона. Абрэвіятура АНСЛ вельмі нагадвае ініцыялы жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі – АНна Сяргеевна Лукашенко.

Цалкам навіну чытайце на нашым сайце
Школы для сваіх. Што стала з прыватнай школьнай адукацыяй у Беларусі пасля зачысткі?

Восенню 2022 года ўлады скарысталіся інцыдэнтам са стралянінай у прыватнай школе «Смарт Скул» і зладзілі татальную зачыстку прыватнай адукацыі. Тады Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам назваў прыватную адукацыю «антыдзяржаўнай клаакай» і загадаў «зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі».

Пасля зачысткі ліцэнзію на дзейнасць з 35 атрымалі толькі 6 прыватных школ: «Канкорд», «Эка-Эл», «Альтэрнатыва», «Іхвіс», Мінская міжнародная гімназія і «Елісеевы палі».

І калі з Мінскай міжнароднай гімназіяй (ММГ) усё зразумела — яе заснавала Ірына Абельская, мама Мікалая Лукашэнкі. То прычыны, чаму на рынку пакінулі астатнія пяць школ, менш відавочныя.

➡️ Мы вырашылі ў гэтым разабрацца.

■ Што стала з прыватнай школьнай адукацыяй у Беларусі пасля зачысткі ў 2022 годзе?
■Якія школы засталіся для праўладных эліт?
■У якой школе вучацца ўнукі палітычных сяброў Лукашэнкі?
■Як прыватная ўстанова праходзіла ліцэнзаванне, стаўшы на час часткай дзяржаўнай?
■І ў якой прыватнай школе працаваў чыноўнік з Міністэрства адукацыі, які потым і курыраваў ліцэнзаванне гэтых школ?

➡️ Мы вывучылі працу шасці прыватных школ і рассказалі пра іх ў нашым новым расследаванні “Застацца ў жывых”.

➡️ Тут чытаць без VPN.

Гэты матэрыял падрыхтаваны пры падтрымцы «КіберПартызан»
Пакінулі «сваіх» і для сябе. У 2022 годзе беларускія ўлады вырашылі, што прыватныя школыпагроза. Яны дрэнна рэгулююцца, і ўвогуле рассаднік «антыдзяржаўных ідэй». І зачынілі амаль усе прыватныя школы.

■ Але для «сваіх» пакінулі шэраг прыватных школ, куды з вуліцы амаль не патрапіць.

«Гэта такая “школа для сваіх”, у якой вучыцца ўнук Віктара Шэймана [даўняга паплечніка Аляксандра Лукашэнкі], таму яе і пакінулі», – паведаміла журналісту «Бюро» крыніца са сферы адукацыі пра школу “Эка-эл”.

■ Уласнікі школ, якія супраціўляліся закрыццю, атрымлівалі пагрозы:

«Некаторым проста казалі: “Будзеце шукаць магчымасці неяк застацца ў гульні, мы вас пасадзім”. І нават больш – некаторым давялося з’язджаць, бо спрабавалі нешта шукаць. Так што гаворка пра тое, што закон працуе не для ўсіх, а для абраных».

Магілёўская прыватная школа “Канкорд”, якая належыць буйному бізнесоўцу Яўгену Баскіну, змагла выжыць дзякуючы пераходу настаўнікаў і вучняў прыватнай школы пад крыло дзяржаўнай на час ліцэнзавання. Дык можа такі варыянт быў прапанаваны і іншым прыватным школам Беларусі?

«Калі б мы таксама маглі ўвайсці ў склад дзяржаўнай школы, каб захаваць сваю справу, мы б так і зрабілі. Але не ўсім так можна», – пракаментавала сітуацыю нашая другая крыніца са сферы адукацыі.

■ Экспертка па адукацыі Святлана Мацкевіч расказала @buroby, што школы, якія засталіся, патрэбны быццам бы для падкрэслівання “элітарнасці” набліжаных да ўлады людзей:

«Яны быццам пакідаюць гэтыя школы для сябе. Для сваіх чыноўнікаў. Для свайго ўнутранага карыстання. Калі раней прыватнымі школамі карыстаўся сегмент высокааплатных, заможных беларусаў, то цяпер заможнымі беларусамі лічацца людзі, якія максімальна набліжаныя да ўлады. Калі яны набліжаныя, то бок чыноўнікі і гэтак далей, то гэта нейкая своеасаблівая элітарнасць. Калі гэта эліта, то значыць, для іх павінны быць і адпаведныя элітарныя школы».

➡️Наша расследаванне «Застацца ў жывых» пра прыватныя школы Беларусі чытайце на нашым сайце.

➡️ Тут чытаць без VPN.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як змяніўся ідэалагічны складнік прыватных школ пасля іх зачысткі ў Беларусі?

Напрыклад, прыватная школа «Канкорд» у 2022 годзе трапіла пад апеку дзяржаўнай школы. Пасля гэтага іх школьнікі пачалі ўдзельнічаць ў ваенна-патрыятычных мерапрыемствах. Там іх вучаць страляць з аўтаматаў, яны наведваюць заняткі па ручным баі. На школьных мерапрыемствах прысутнічаюць вайскоўцы, з’яўляюцца ваенна-патрыятычныя класы.

Якія яшчэ змены адбыліся ў прыватных школах Беларусі і як яны змаглі застацца на рынку? Чытайце ў нашым расследаванні “Застацца ў жывых”

Чытаць без VPN.
Ранцье Алексін. Колькі «кашалёк» Лукашэнкі зарабляе на нерухомасці ў Дубаі.

Дубайская нерухомасць стала прывабнай інвестыцыяй для бізнэсоўцаў, якія падпалі пад заходнія санкцыі з-за сувязяў з Аляксандрам Лукашэнкам. Яны лічацца ўладальнікамі люксавых апартаментаў на гламурным востраве Палм-Джумейра і зарабляюць на здачы жылля ў арэнду. Гэта вынікае з уцечкі дадзеных пра сотню тысяч аб’ектаў нерухомасці ў Дубаі, іх уладальнікаў і выкарыстанне, у асноўным з 2020 па 2022 гады.

У дубайскай уцечцы — дадзеныя пра нерухомасць дзясяткаў беларусаў, у тым ліку сям’і бізнэсоўца Аляксея Алексіна, аднаго з «кашалькоў» Лукашэнкі. Са звестак пра здзелкі з Дубая вынікае, што ў канцы 2009 года ён набыў сабе кватэру у жылым комплексе на востраве Палм-Джумейра. Плошча кватэры - 140 квадратных метраў. Кошт кватэры ~ 400 тысяч долараў. З 2021 па 2023 гады жыллё здавалася ў арэнду. Гаспадар атрымаў за паслугі > 90 тысяч долараў.

За тры кіламетры ад кватэры Аляксея Алексіна знаходзіцца віла, запісаная на ягонага сына — Дзмітрыя Алексіна. Асабняк на востраве Палм-Джумейра купілі ў пачатку 2013 года. Плошча вілы - 600 квадратных метраў. Кошт вілы > 3,5 млн долараў.

Як Аляксей Алексін зарабляе на такое жылле? І якая яшчэ сям’я падпаўшая пад санкцыі з-за сувязяў з рэжымам Лукашэнкі валодае нерухомасцю у Дубаі? Чытайце ў нашым новым матэрыяле «Ранцье Алексін» цалкам на нашым сайце.

Нашыя калегі з БРЦ таксама падрыхтавалі цікавы матэрыял па дубайскай уцечцы. Падрабязна пра тое, калі і як сваю нерухомасць у Дубаі купілі будаўнічыя гаманцы Лукашэнкі і што з ёй зрабілі, глядзіце ў іх @Belarus_Files.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі з’явіцца сваё «Радыё Шансон». І яно звязана з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі.

Ліцэнзію на яго вяшчанне сёлета атрымала фірма «Музычная частата». Таксама яна кантралюе радыёстанцыі «Супер FM» і «Душэўнае радыё».

Хто ж стаіць за гэтай фірмай? Упраўленне справамі Лукашэнкі, Міністэрства інфармацыі і фірма «Музычная медыякампанія»,
якая звязаная с сямьёй Дзмітрыя Лукашэнкі. У 2023 годзе выручка «Музычнай медыякампаніі» склала шэсць с паловай мільёнаў рублёў.

Дарэчы, нядаўна жонка Дзмітрыя Лукашэнкі — Ганна Лукашэнка, якая таксама вядома як Ганна Селук, атрымала расійскую прэмію «Шансон года». Гэтая прэмія звязана з расійскім алігархам і сябрам Лукашэнкі Міхаілам Гуцарыевым. Супадзенне? Не думаем.

Чытайце падрабязней на нашым сайце.

Чытаць без VPN.
«БЮРО» стала членам Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (Organized Crime and Corruption Reporting Project — OCCRP). Гэта адна з буйнейшых ў свеце расследавальніцкіх арганізацый.

OCCRP займаецца журналісцкімі расследаваннямі, што выкрываюць карупцыю і іншыя злачынствы ва ўсім свеце. Яна аб’ядноўвае больш як 60 рэдакцый у Еўропе, Цэнтральнай Азіі і Афрыцы, на Каўказе і Блізкім Усходзе, Лацінскай Амерыцы і паўднэвай частцы Ціхага акіяна.

«Мы ганарымся тым, што дапамагаем падтрымліваць СМІ, якія працуюць у выгнанні, асвятляючы падзеі ў такіх складаных краінах, як Сірыя, Азербайджан, Венесуэла і Беларусь», — адзначыў выдавец OCCRP Дру Саліван.

У лютым «БЮРО» выпусціла сумеснае з OCCRP расследаванне пра пастаўкі абсталявання для расійскіх вайскоўцаў.

Членства ў OCCRP — вялікі гонар і высокая адзнака нашай працы.
Уваходжанне ў такі буйны міжнародны кансорцыум адкрывае перад «БЮРО» яшчэ болей магчымасцяў у трансмежавым супрацоўніцтве.

Чытайце падрабязней на нашым сайце.
Школа, якая адной з нямногіх атрымала ліцэнзію, — гэта «Эка-Эл» у Ждановічах. Назва паходзіць ад «Экология личности» («Экалогія асобы»), але мы б назвалі яе «Экалогія эліты», і цяпер раскажам чаму. Гэтая прыватная школа лічыцца адной з найстарэйшых у Беларусі.

Яе заснавальніцай і першай дырэктаркай была Тамара Арцем’ева, якая пасля перадала справу сваёй дачцэ Таццяне Маславай. Паводле звестак з адкрытых крыніц, а таксама ад нашых інфарматараў са сферы адукацыі, «Эка-Эл» мае рэпутацыю школы для дзяцей «эліткі». Туды практычна немагчыма патрапіць – прыярытэт на залічэнне ў першую чаргу маюць «свае».

Як і ўсіх, «Эка-Эл» не абышло бокам «ліцэнзаванне» школ. Але ўжо з 8 лістапада 2022 года яны спакойна аднавілі навучанне ў школе. Нягледзячы на тое, што ў школы не было ні акрэдытацыі, ні ліцэнзіі.

Як жа так атрымалася?

«Гэта такая “школа для сваіх”, у якой вучыцца ўнук Віктара Шэймана, таму яе і пакінулі», – паведаміла журналісту @buroby крыніца са сферы адукацыі.

І праўда, мы знайшлі пацвярджэнне гэтай інфармацыі — фота Аляксандра Шэймана, ўнука Віктара Шэймана, у сацсетках школы «Эка-Эл». Знайшлі мы ў гэтай школе і унучку блізкага паплечніка Лукашэнкі, кіраўніка федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва — Марыю Канаплёву.

Мы вывучылі іншых кліентаў «Эка-Эл» і знайшлі не толькі ўнукаў паплечнікаў Лукашэнкі. Тут і дзеці менеджара кампаній, звязаных з Віктарам Шэйманам, і былой суўладальніцы збанкрутавалай сеткі магазінаў Bigzz Аляўціны Лукомскай, і акцыянера і заснавальніка групы кампаній «А-100» Аляксандра Цэнцера, і аднаго з былых топ-менеджараў «БСБ Банка» Уладзіміра Фёдарава.

Падрабязней пра тое, чые прыватныя школы ў Беларусі працягваюць працаваць і як яны змаглі застацца на рынку — чытайце ў нашым расследаванні «Застацца ў жывых».

Чытаць без VPN.