Еўрарадыё | Еврорадио
11K subscribers
33.7K photos
6.76K videos
12 files
24.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Кобрынскі плацдарм: пра напад з Украіны і стратэгію Кіева да дэмсіл. У жывым эфіры @euroradio — дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.

Чаму Лукашэнка абраў мэтай нападу Кобрын? Ці змянілася пазіцыя кіраўніцтва Украіны адносна ўдараў па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі? Ці здолее Кітай пасадзіць Маскву і Кіеў за стол перамоваў і якой можа быць роля Лукашэнкі ў гэтым? Якія сёння адносіны ў кіраўніцтва Украіны з беларускімі дэмсіламі і ці магчыма ў будучым стварэнне праекта кшталту Балта-Чарнаморскага саюза?

Абмяркоўваем гэтыя ды іншыя пытанні. Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=ZjJsB6D75u0
Сёння за кратамі адзначае дзень народзінаў палітвязень, медыясупрацоўнік Ігар Лосік. Яму спаўняецца 32 гады. Апошнія 3 з іх ён правёў у няволі. У Лосіка адзін з самых жорсткіх прысудаў — у 2021-м па "справе Ціханоўскага" яму прызначылі пакаранне ў 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён адбывае тэрмін у Наваполацку, і ўжо амаль паўтара года з ім няма сувязі.

Праваабаронцам было вядома пра спробу суіцыда Ігара Лосіка і галадоўку, якую ён аб'яўляў у ШЫЗА.

Жонку Ігара, Дар'ю Лосік, якая публічна выказвалася ў абарону і падтрымку мужа, пакаралі за каментар незалежнаму СМІ і прысудзілі ёй два гады калоніі. Маленькай дачкой сям'і Лосікаў цяпер апякуюцца бацькі Дар'і.
Так выглядае эвакуацыя цела загінулага прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі. Яго схавалі ў чорны чахол і закруцілі ў дыван. Пахаваюць палітыка заўтра. У Іране аб’явілі 5-дзённую жалобу.

У чэрвені пасольства Ірана ў Беларусі рыхтавала ў Мінску візіт Раісі і міністра замежных спраў, які таксама быў у верталёце, што разбіўся ў гарах.
Суагрэсары: як канкрэтна лукашэнкаўскі рэжым дапамагае Расіі ў вайне. У студыі @euroradio — прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.

Што ў інфармацыі пра працу беларускіх прадпрыемстваў на расійскую абаронку зацікавіла прадстаўнікоў BELPOL — што ў гэтым новага? Якім чынам здабывалі інфармацыю і з якімі складанасцямі сутыкнуліся? Ці адрэагавалі замежныя кампаніі і палітыкі на інфармацыю пра ролю прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму ў абыходзе санкцый?

Абмяркоўваем тут, далучайцеся:

https://www.youtube.com/watch?v=OS0kbyRpKaQ
Улады Брэста папярэджваюць, што гараджане адчуюць камунальныя пахі. Брэстаўчан можа ахапіць настальгія па тых часах, калі ў горадзе моцна смярдзела з ачышчальных збудаванняў. Цяпер там будуць праводзіцца запланаваныя тэхнічныя работы.

Ад непрыемнага паху Брэст пазбавіўся толькі некалькі гадоў таму. У канцы 2019 завяршылася пяцігадовая рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў, на якую выдаткавалі мільёны еўра грантавых грошай ЕС. Еўрасаюз уклаўся ў гэты праект з мэтаў выратавання Балтыйскага мора: сцёкі з Брэста трапляюць у Заходні Буг, потым — у Віслу, якая сілкуе Балтыку.
Курсы валют на панядзелак: долар падрос, еўра ўпаў. Такія вынікі таргоў на валютна-фондавай біржы 20 траўня:

1 USD = 3,2221 рубля.
1 EUR = 3,4750 рубля.
100 RUB = 3,5068 рубля.
Дзе ключы ад свабоды Беларусі і чаму ў КР ёсць толькі 2 гады. У студыі @euroradio — лідарка выбарчага спісу “Хопіць баяцца” на выбарах у Каардынацыйную раду Таццяна Мартынава.

Што падштурхнула да ўдзелу ў выбарах і як фармавалася каманда? Чаго хочуць дамагчыся з дапамогай Каардынацыйна рады, з якой праграмай ідуць? Ці лічаць КР сапраўды сур’ёзнай структурай?

Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваем у жывым эфіры!

https://www.youtube.com/watch?v=O7TknSSatig
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як "папрыгажэла" Орша пасля 9 траўня. Да Дня Перамогі тут усталявалі дзве тапіярныя кампазіцыі — "Кацюша" і "Паланэз".

Першая абыйшлася мясцоваму бюджэту ў 11 970 рублёў , "Паланэз" — у 18 тысяч рублёў.
Прэзідэнт, пракурор, кат... Хто такі Эбрахім Раісі?

Раніцай 20 траўня стала вядома пра гібель прэзідэнта Ірана. У біяграфіі Раісі ёсць моманты, якія выяўляюць яго як крывавага ката, вінаватага ў пакаранні смерцю іранскіх палітвязняў.

@euroradio сцісла расказвае яго біяграфію: euroradio.fm/khto-taki-ibragim-raisi-prezident-prakuror-kat

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Гэта не вёска, гэта звычайны магілёўскі двор". У Магілёве статак коней аблюбаваў дзіцячую пляцоўку.
У Беларусі на 1 капейку падаражэе аўтамабільнае паліва. Мінулы раз цэны на яго змяняліся больш за год таму: 9 траўня 2023-га.

Ад аўторка цэны за літр паліва будуць наступныя:

АІ-92 — 2,27 рубля;

АІ-95 — 2,37 рубля;

АІ-98 – 2,59 рубля;

Дызельнае паліва — 2,37 рубля.
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. Гэта — Мікіта Вайцюк, Галіна Лагацкая, Валерый Саковіч, Кацярына Мадзянкова, Ягор Зенчанка, Мікіта Яхімовіч, Наталля Салук, Дзмітрый Лапец, Аляксей Зачапіла і Сяргей Кулеша.

У спісе цяпер 1374 палітычных зняволеных.
У Мінску на Кастрычніцкай плошчы прыбралі ўсю тратуарную плітку. Новае пліткавае пакрыццё будзе выканана ў форме малюнка з нацыянальнымі ўзорамі, у тым ліку арнаментам.

"Гаррамаўтадар" задзейнічаў усе свае рэсурсы, каб працы на Кастрычніцкай плошчы скончыліся як мага хутчэй. Плошча вытворчасці работ складае каля 26 тысяч квадратных метраў.
У Гомельскай вобласці гэтай вясной стала больш аўтааварый "з прычыны дэфектаў дарожнага палатна". Пра гэта было заяўлена на нарадзе ў аблвыканкаме з удзелам кіраўніка вобласці Іван Крупко.

Паводле яго слоў, аб'ёмы работ "па ліквідацыі ямачнасці" выканалі большыя, чым у мінулым годзе (летась 45% дарог мелі "дэфекты пакрыцця"), "але пытанні да дарожнікаў ёсць". З-за кепскіх дарог аварый стала больш нават у Гомелі. Крупко загадаў паскорыць "ямачны рамонт" на галоўных вуліцах абласнога цэнтра.

Такім чынам, задачу, пастаўленую Лукашэнкам у сакавіку, "аднавіць усе дарогі" да 9 траўня 2024-га не выканалі не толькі на Брэстчыне.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Ганцавіцкім раёне міліцыя спыняла "голыя танцы". У адным з населеных пунктаў 54-гадовы нецвярозы мужчына крычаў і бегаў па вуліцы без адзення.

Мясцовая жыхарка патэлефанавала ў міліцыю і расказала пра "вулічнае шоу" каля жылых дамоў. Міліцыянеры затрымалі мужчыну. Свой учынак ён не змог патлумачыць.

У дачыненні хулігана распачалі крымінальную справу.
Пяць сяброў дыктатара. Які лёс напаткаў палітыкаў, з якімі стасаваўся Лукашэнка?

За сваю 30-гадовую кар’еру беларускі аўтакрат шмат каго запісваў у “сябры дзяржавы” — і далёка не ўсе з гэтых палітыкаў скончылі жыццё мірна і спакойна. Узгадваем, каму не пашанцавала гэтак жа, як і Ібрагіму Раісі.

Чытаць тут: euroradio.fm/pyac-syabrou-dyktatara-yaki-lyos-napatkau-palitykau-z-yakimi-stasavausya-lukashenka

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Топавую тэнісістку вінавацяць у крадзяжы мэблі, а Ryanair б'е рэкорды #ІхНоравы

Толькі самыя цікавыя міжнародныя навіны за панядзелак.

Чытаць тут: euroradio.fm/topavuyu-tenisistku-vinavacyac-u-kradzyazhy-mebli-ryanair-be-rekordy-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Audio
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 20 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:14 Што будзе з Іранам пасля смерці Раісі?

14:14 Навіны спорту

16:04 Застанемся без ураджаю? Як замаразкі паўплываюць на палеткі беларусаў

19:34 Навіны шоу-бізу

22:05 Рэжым абвясціў незаконнай мікрапіпіську — і гэта не жарт: #КрынжTыдня