Еўрарадыё | Еврорадио
11.1K subscribers
33.5K photos
6.71K videos
12 files
24.5K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Пенсіянерак, якія чыталі ў электрычцы беларускую літаратуру, аштрафавалі на 7685 руб.

Суды над затрыманымі ў пятніцу прайшлі ў першы дзень вясны: адну пенсіянерку арыштавалі на 20 сутак.
Як сябар Лукашэнкі, спявачка і дзяржканалы грызуцца за рынак тэлерэкламы.

Пяць гадоў таму рэкламная імперыя, якую пабудавалі блізкі да Аляксандра Лукашэнкі бізнесмен і тэнісіст Сяргей Цяцерын і муж спявачкі Алесі бізнесмен Леанід Мінец, прадавала рэкламу на 15 тэлеканалах, якія вяшчаюць у Беларусі, і 5 радыёстанцыях. Сёння яна ўсыхае на вачах.

Расказваем, хто і як падзяліў — і перадзяліў — гэты рынак.
У Магілёве міністр унутраных спраў Іван Кубракоў зрабіў фота пад... сваім партрэтам.

1 сакавіка ён наведаў інстытут МУС і выступаў перад курсантамі, паразмаўляў з выкладчыкамі, пабываў у музеі (там яму паказалі бюст Сталіна).
Лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова на 15 сутак адправілі на Акрэсціна.

Раней апазіцыйнаму палітыку прысудзілі адміністрацыйны арышт за "непадпарадкаванне" — ён адмовіўся даваць падпіску аб неразгалошванні па "справе Каардынацыйнай рады". 1 сакавіка Казлова выклікалі ў Партызанскае РУУС, адкуль і адправілі адбываць тэрмін.
Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін з'ехаў з Беларусі. Адбылося гэта праз тры дні пасля чарговых ператрусаў.
У Віцебску пратэстоўца з анкалогіяй асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

54-гадоваму Уладзіміру Малахоўскаму інкрымінавалі гвалтоўныя дзеянні супраць міліцыянераў. Пракурор запатрабавала для яго 6 гадоў калоніі, нягледзячы на тое, што ён мае інваліднасць, хварэе на анкалогію і выхоўвае дваіх няпоўнагадовых дзяцей
У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва: на 1 капейку з 2 сакавіка.

1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра з аўторка будзе каштаваць 1 рубель 75 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 85 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 7 капеек, дызельнае паліва — 1 рубель 85 капеек.

Сёлета паліва даражэе ўжо пяты раз (папярэдні раз — 23 лютага).
Брэст. Супраць Паўла Гарашчанкі — мужа выдаўца незалежнага сайта "Бінокль" Дар'і Гарашчанка — пачатая крымінальная справа. Павел затрыманы на 72 гадзіны.

"Сёння ў іх дома і ў офісе фірмы мужа быў ператрус. Падрабязнасцяў і вынікаў пакуль няма, муж пабываў на допыце і цяпер затрыманы", — распавяла @euroradio галоўная рэдактарка "Бінокля" Ксенія Пятровіч.

26 студзеня да "Бінокля" прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Былі праведзеныя "агляды" ў межах праверкі. Па выніках былі канфіскаваныя дакументы, пячаткі, кампутары, смартфоны, флэшкі, нататнік. На падставе матэрыялаў праверкі следчыя вырашалі, ці ёсць падставы для завядзення крымінальнай справы. Ну і вось вырашылі, што ёсць.

Сайт і тг-канал "Бінокля" не абнаўляюцца з канца студзеня — у рэдакцыі няма тэхнічнай магчымасці гэта рабіць.
Audio
Важныя падзеі панядзелка, 1 сакавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:16 Адноўлены КААП і новая рэдакцыя КК. Чаго чакаць беларусам — меркаванне эксперта

14:16 Навіны спорту

16:20 Латушка адказаў жонцы Макея наконт развалу Купалаўскага тэатра

25:00 Навіны шоў-бізу

28:01 Чаму дзяржава стрымлівае кошты на прадукты і лекі і пры чым тут пасярэднікі
З загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай БХМД Уладзімірам Мартавым не хочуць працягваць кантракт.

У жніўні Мартаў выступіў з адкрытым лістом дзе выказаўся пра бязмежжа сілавікоў і сітуацыю ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Таксама ён быў адным з першых медыкаў у краіне, хто ў разгар першай хвалі каранавіруса, не пабаяўся публічна расказаць пра тое, што адбывалася тады ў шпіталях.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Экс-дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў запускае гістарычную праграму на Youtube.

У першым выпуску ён расказвае пра першых пасяленцаў Магілёўшчыны. Далей Бацюкоў плануе расказаць усю гісторыю рэгіёна.

У жніўні 2020-га Бацюкоў разам з іншымі супрацоўнікамі музея падпісаў адкрыты ліст, у якім асудзіў гвалт сілавікоў супраць пратэстоўцаў. На пачатку 2021 года яму паведамілі, што кантракт з ім працягнуты не будзе.
Учора тэлеграм-каналы, звязаныя з сілавікамі, заявілі пра ліквідацыю пратэставых тг-каналаў у БДУ. Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі выкладчыцу ўніверсітэта Алену Жаўняровіч. На пастановачным відэа яна прызнаецца, што з верасня 2020 года была адмінам "БДУ 97%" і "БДУ 97 АСАЦЫЯЦЫЯ".

У МУС паспяшаліся заявіць, што "выяўленыя ўсе адміністратары названых рэсурсаў, Telegram-канал спыніў сваё існаванне". Аднак неўзабаве на канале "БДУ 97%" быў апублікаваны пост пра тое, што гэта няпраўда.
Міністэрства аховы здароўя просіць вытворцаў лекаў знізіць цэны на прэпараты.

Пакуль усё гэта выглядае неяк так:

— уводзіцца 10% ПДВ на лекі;
— цэны на лекі растуць і ў прыватных, і ў дзяржаўных аптэках;
— Саўмін замарожвае цэны;
— Лукашэнка даручае Камітэту дзяржкантролю "прывесці да прытомнасці" прыватныя аптэкі;
— анансуюцца новыя меры па абмежаванні цэн;
— Мінздароўя просіць вытворцаў лекаў знізіць цэны;

— Мы знаходзімся тут —

— дэфіцыт лекаў у аптэках.
За студзень 2021 года з устаноў аховы здароўя звольнілася больш за 700 медыкаў

Гэта максімальная колькасць медыкаў за апошнія шэсць гадоў, якая пакінула ўстановы аховы здароўя, паведамляе @lukanomika.
⚡️Прысуд Кацярыне Барысевіч і Арцёму Сарокіну абвесцяць сёння, у 16:00 у Доме правасуддзя. Абвяшчэнне прысуду будзе публічным.

На яго змогуць прыйсці родныя, калегі і сябры Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Следчы камітэт перадаў у Генпракуратуру дакументы на экстрадыцыю Ціханоўскай. Завершана расследаванне крымінальнай справы на чатырох яе давераных асобаў.

Іх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Гомелі, а таксама ў падрыхтоўцы захопу адміністрацый і выканкамаў, прызначэнні замест кіраўнікоў і старшынь сваіх людзей. Нагадаем, падчас масавых пратэстаў у Беларусі не быў захоплены ні адзін будынак.

Асноўныя фігуранты крымінальнай справы былі затрыманыя яшчэ з 6 да 8 жніўня 2020 года. Ціханоўская абвешчаная ў вышук.
Audio
Першаму і апошняму прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову 2 сакавіка спаўняецца 90 гадоў. У эксклюзіўным інтэрв'ю @euroradio, узятым на 20-годдзе распада Савецкага саюза, ён распавядае пра стаўленне да Украіны, Грузіі і Лукашэнкі — "часам ён як слон у парцалянавай краме".

А тут, у нашым тг-канале можна паслухаць легендарны голас Гарбачова.

Міхаіл Гарбачоў: Для Аляксандра Лукашэнкі падышла б пасада члена палітбюро >>>
Палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана забіраюць на вайсковыя зборы. Яны працягнуцца месяц.

Шрайбман — адзін з самых запатрабаваных палітычных аналітыкаў, яго інтэрв'ю і эфіраў людзі чакаюць з вялікай цікавасцю. Наўрад ці ў час збораў ён зможа каментаваць палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Ці перажывуць беларусы Год народнага адзінства? Арцём Шрайбман на Еўрарадыё >>>
Супрацоўнікі рэдакцыі самых папулярных беларускіх тэлеграм-каналаў, якія ўлады абвясцілі экстрэмісцкімі, другі дзень не выходзяць на сувязь. Каналы апошні раз абнаўляліся 28 лютага.

"Ні Сцяпан, ні Ян, ні іншыя супрацоўнікі рэдакцыі не адказваюць у асабістыя. Што адбываецца — у тэлеграм-супольнасці не ведаюць, і гэта пужае больш за ўсё", — распавёў @euroradio колішні рэдактар "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў Раман Пратасевіч. Як і іх стваральнік Сцяпан Пуціла, ён абвешчаны ў Беларусі ў вышук.

Пуціла і яго каманда базуюцца ў Польшчы. Пратасевіч пераехаў у іншую краіну. Як мінімум з ім цяпер усё ў парадку.

UPD. Раман Пратасевіч змог звязацца з адным з супрацоўнікаў рэдакцыі "экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў"©. Ён сказаў, што ў іх усё ў парадку, але не распавёў чаму яны спынілі абнаўленне каналаў.
Паэт і палітык Уладзімір Някляеў шпіталізаваны з COVID-19. Ён распавёў @euroradio, што хварэе ўжо больш за тыдзень:

"Хварэю ўжо недзе 8-9 дзён. У шпіталі лячуся, бо сказалі, што сам магу не справіцца. Ужо такой небяспекі няма, крызісны момант прайшоў.

Дыхаў кіслародам. Але ўжо ўсё добра.

У гэтую светлую пераможную вясну нікому пакідаць Беларусь нельга. Кажуць, што лепш яшчэ пабыць у шпіталі. Але па самапачуванні ўжо магу і дома быць.

Вось год таму яшчэ не ведалі, што з каранавірусам рабіць. У гэтым стане мог бы і не выбрацца. Цяпер лекары нейкую методыку адпрацавалі. Але 3-4 дні прайшоў у такім жары. Вірус валодае інтэлектам, і з ім гульні кашмарныя. Але для творчага чалавека вельмі цікавыя. Рэзкая пераацэнка каштоўнасцяў, псіхалагічна вельмі непростыя рэчы. Прайсці вельмі цяжка, але цяпер, можа, для мяне і карысна. Істотна мяняе падыходы для жыцця".

У шпіталі Някляеў занатоўвае свае думкі пра COVID-19. Ён назваў гэтыя запісы "Гульні Ковіду".

Глядзець "Ідэю Х" з Уладзімірам Някляевым >>>