Еўрарадыё | Еврорадио
10.9K subscribers
34K photos
6.8K videos
12 files
24.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінтранс Беларусі сцвярджае, што ліст пра мініраванне самалёта Ryanair прыйшоў ад тэрарыстычнай арганізацыі “ХАМАС”. “Мы, салдаты ХАМАС, патрабуем, каб Ізраіль спыніў агонь у Сектары Газа. Мы патрабуем, каб Еўрапейскі саюз адмовіўся ад падтрымкі Ізраілю…
"Ліст ХАМАС" у мінскі аэрапорт пакідае больш пытанняў, чым адказаў:

чаму тэрарысты патрабуюць спыніць агонь у Сектары Газа праз два дні пасля заключэння перамір’я з Ізраілем?

чаму ліст пра мініраванне дасланы ў мінскі аэрапорт, а не ў аэрапорт адпраўлення (Афіны) ці прылёту (Вільня)? Ну ці ў авіякампанію Ryanair, якой належыў самалёт?
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінтранс Беларусі сцвярджае, што ліст пра мініраванне самалёта Ryanair прыйшоў ад тэрарыстычнай арганізацыі “ХАМАС”. “Мы, салдаты ХАМАС, патрабуем, каб Ізраіль спыніў агонь у Сектары Газа. Мы патрабуем, каб Еўрапейскі саюз адмовіўся ад падтрымкі Ізраілю…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Легендарна. Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі зачытвае "Ліст ХАМАС" пра мініраванне рэйса Афіны — Вільня, які быццам бы прыйшоў у аэрапорт Мінска.

Ліст быццам бы прыйшоў па-англійску з адраса на protonmail.com. Дарэчы, да яго зместу ёсць пара пытанняў.
Еўрарадыё | Еврорадио
Юлія Чарняўская знаходзіцца пад хатнім арыштам, яе адвакат – пад падпіскай аб неразгалошванні. Пра гэта паведамляе @tutby_official. У спадарыні Юліі ўсё добра, яна дзякуе за падтрымку і перадае прывітанні. Удаву Юрыя Зісера не бачылі з 18 траўня, сёння яна…
У Яўгеніі Чарняўскай — мажарытарнай уласніцы TUT.BY — заблакаваныя банкаўскія рахункі. Пра гэта дачка Юрыя Зісера і Юліі Чарняўскай паведаміла ў сацсетках:

“У мяне арыштавалі рахункі. Маёмасць, думаю, таксама — буду высвятляць. Бо ніхто ж не тэлефанаваў, нічога не казаў — проста інтэрнэт-банк стаў паказваць нуль грошай на картах. Мой менеджар ў банку пацвердзіў: кажа, заблакаваныя карткі. Вось так проста. Вельмі цікава, з якіх грошай, на думку ДФР, павінны аплачвацца адвакаты?”

Юлія Чарняўская тым часам знаходзіцца пад хатнім арыштам па “Справе TUT.by”. Яе статус невядомы.
Еўрарадыё | Еврорадио
Амбасадара Латвіі ў Беларусі выклікалі ў МЗС. Верагодна, гэта звязана з тым, што сёння ў Рызе мэр горада ўзняў БЧБ-сцяг.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Ля амбасады Латвіі праходзіць пікет “неабыякавых грамадзян” пад кіраўніцтвам дэпутата Палаты прадстаўнікоў і лідара ЛДПБ Алега Гайдукевіча. Палітык узгадвае пра фашыстаў, якія “шли с 41 по 45 год и снимали с административных зданий наш флаг”.

Сцяг БССР, які стаў прататыпам сучаснага дзяржаўнага сцяга Беларусі, з’явіўся ў 1951 годзе. Дык які “наш сцяг” здымалі фашысты?

Дарэчы, амбасадар Латвіі знаходзіцца цяпер у МЗС. Ну нічога: хоць ахоўнік дыппрадстаўніцтва паслухае Гайдукевіча.
Вялікабрытанія забараніла "Белавія" лётаць над сваёй тэрыторыяй. Гэта значыць, могуць быць адмененыя ўсе рэйсы ў Лондан і ў Манчэстар, якія выконвае менавіта "Белавія".

Таксама ўлады Вялікабрытаніі патрабавалі ад сваіх авіякампаній пазбягаць паветранай прасторы Беларусі.
Еўрарадыё | Еврорадио
Амбасадара Латвіі ў Беларусі выклікалі ў МЗС. Верагодна, гэта звязана з тым, што сёння ў Рызе мэр горада ўзняў БЧБ-сцяг.
⚡️ Беларусь высылае амбасадара Латвіі. Яму прапанавана пакінуць краіну на працягу 48 гадзін. Верагодна, гэта звязана з тым, што сёння ў Рызе мэр горада ўзняў БЧБ-сцяг.

Крокам у адказ, згодна з прынцыпам узаемнасці, прынятым у дыпламатыі, можа стаць высылка часовай паверанай у справах Беларусі ў Латвіі. І гэта ўсё ў той час, калі зборная Беларусі па хакеі ўдзельнічае ў чэмпіянаце свету, які мусіў прайсці ў Рызе і ў Мінску, але праз гвалтоўны разгон пратэстаў беларускімі ўладамі праходзіць толькі ў Рызе.

UPD. Краіну мусіць пакінуць не толькі амбасадар Эйнарс Семаніс, але і ўсе супрацоўнікі латвійскай дыпмісіі. Застанецца ў амбасадзе толькі адзін тэхнічны работнік.
⚡️ Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў ураду падрыхтаваць рашэнне аб прыпыненні авіязносінаў з Беларуссю.

Калі так, дык "Белавія" аўтаматычна губляе ўсіх украінскіх транзітных пасажыраў, якія карысталіся Мінскам як хабам пасля спынення авіяруху між Расіяй і Украінай, заўважае тг-канал @lukanomika.
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ Беларусь высылае амбасадара Латвіі. Яму прапанавана пакінуць краіну на працягу 48 гадзін. Верагодна, гэта звязана з тым, што сёння ў Рызе мэр горада ўзняў БЧБ-сцяг. Крокам у адказ, згодна з прынцыпам узаемнасці, прынятым у дыпламатыі, можа стаць высылка…
Латвія высылае з краіны часовую павераную ў справах Беларусі Наталлю Садоўскую і ўсіх беларускіх дыпламатаў. Так працуе прынцып узаемнасці ў дыпламатыі.

Доўга чакаць адказных захадаў на высылку амбасадара Латвіі з Беларусі не прыйшлося.
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў ураду падрыхтаваць рашэнне аб прыпыненні авіязносінаў з Беларуссю. Калі так, дык "Белавія" аўтаматычна губляе ўсіх украінскіх транзітных пасажыраў, якія карысталіся Мінскам як хабам пасля спынення авіяруху між…
Дрэнная навіна для ўкраінскіх фанатаў расійскага стэндап-коміка Дзяніса Чужога: ён збіраўся дабрацца на свой канцэрт у Харкаве менавіта праз Мінск.

Давядзецца пераносіць імпрэзу на невызначаны час.
Адкапалі фота ў архівах: Рамана Пратасевіча затрымліваюць падчас масавых пратэстаў у Мінску ўлетку 2011 года.
Старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты абшчын Вялікабрытаніі Том Тугендат прапануе спыніць трубапровад “Ямал-Еўропа”, які праходзіць праз Беларусь. Па яго словах, "гэтая труба... дае грошы гэтаму тыранічнаму рэжыму”.

У Вялікабрытаніі ўжо дзейнічаюць візавыя санкцыі ў дачыненні да 99 беларускіх афіцыйных асобаў.
Еўрарадыё | Еврорадио
Вялікабрытанія забараніла "Белавія" лётаць над сваёй тэрыторыяй. Гэта значыць, могуць быць адмененыя ўсе рэйсы ў Лондан і ў Манчэстар, якія выконвае менавіта "Белавія". Таксама ўлады Вялікабрытаніі патрабавалі ад сваіх авіякампаній пазбягаць паветранай прасторы…
"Белавія" адмяняе рэйсы ў Літву на месяц:

"В связи с решением правительства Литовской Республики о приостановке выполнения рейсов Belavia в/из литовских аэропортов мы вынуждены отменить полеты в Вильнюс с 25 мая 2021 года с 03:00 до 02:59 26 июня 2021 года (по белорусскому времени). Мы приносим свои извинения, а также сожалеем о ситуации, сложившейся по абсолютно не зависящим от нас причинам. Пассажиры могут вернуть полную стоимость билетов без штрафов или изменить дату вылета. Для этого им необходимо обратиться по месту покупки авиабилетов".
Выкажам непапулярную думку, але забараніць "Белавія" лётаць у Еўропу — дрэнная ідэя. Так, гэта прывядзе беларускага авіяперавозчыка да фінансавых стратаў. Але.

Таксама гэта зашкодзіць грамадзянам Беларусі вандраваць і адрэжа шляхі, каб збегчы. А ці не таго, каб беларусы як мага больш сядзелі дома і пра жыццё ў іншых краінах дазнаваліся з тэлевізара, хочуць беларускія ўлады? Глядзіце:

- у Беларусі і так ужо ёсць абмежаванні на выезд, звязаныя з COVID-19;
- за выезд з Беларусі на аўтамабілі ўжо трэба плаціць;
- цягнікі ні ў Вільню, ні ў Варшаву, ні ў Кіеў цяпер не ходзяць.

У гэтай сітуацыі забараніць "Белавія" лётаць у Еўропу значыць адрэзаць грамадзянаў Беларусі ад Захаду і пакінуць ім толькі Усход, куды і самалёты працягнуць лётаць, і цягнікі працыгнуць хадзіць. Ну і Турцыю з Егіптам.

Адэкватнай рэакцыяй на тое, што адбылося з бортам Ryanair і затрыманне Рамана Пратасевіча падаецца адмова еўрапейскіх авіякампаній ад таго, каб выконваць рэйсы праз тэрыторыю Беларусі. Але не забарона беларусам вандраваць.
Еўрарадыё | Еврорадио
Вялікабрытанія забараніла "Белавія" лётаць над сваёй тэрыторыяй. Гэта значыць, могуць быць адмененыя ўсе рэйсы ў Лондан і ў Манчэстар, якія выконвае менавіта "Белавія". Таксама ўлады Вялікабрытаніі патрабавалі ад сваіх авіякампаній пазбягаць паветранай прасторы…
⚡️ Удзельнікі саміту ЕС заклічуць усе еўрапейскія авіякампаніі спыніць палёты над Беларуссю. Пра гэта паведамляе Reuters.

Саміт ЕС пачнецца з абмеркавання прымусовай пасадкі ў Беларусі самалёта Ryanair

Ужо цяпер пра намер спыніць палёты над нашай краінай заявілі Літва і Украіна. Вялікабрытанія забараніла авіакампаніі "Белавія" і беларускім чартарам лётаць над сваёй тэрыторыяй.
Алег Гайдукевіч, які сёння арганізаваў "луцінг" ля амбасады Латвіі ў Беларусі, баніць у Facebook тых, хто нагадвае яму пра закон "Аб масавых мерапрыемствах". Папраўкі ў які сам жа і прымаў нядаўна як дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

А вядзецца цяпер у законе пра наступнае:

📌 Все массовые мероприятия должны проводиться исключительно на основании разрешения местных органов.
📌 Закрепляется ответственность политических партий и общественных объединений за публичные призывы своих руководителей и членов руководящих органов к организации и проведению массового мероприятия до получения разрешения на его проведение.

У посце Гайдукевіча і заклік відавочны, і час і месца мерапрыемства паведамляецца, а атрымаць дазвол на акцыю за пару гадзінаў наўрад ці магчыма. Цяпер у Беларусі не да законаў нават тым, хто гэтыя законы прымае.
МЗС Расіі заявіў, што Беларусь падняла ў паветра знішчальнік для суправаджэння рэйса Ryanair у тым ліку праз тое, што самалёт пралятаў паблізу ад БелАЭС.

“Действия белорусских авиационных властей соответствовали международным нормам. Истребитель ВВС Белоруси был поднят в воздух для осуществления контроля и оказания помощи при посадке в случае необходимости, особенно с учетом нахождения поблизости Белорусской АЭС”, — цытуе заяву расійскага ведамства @rbc_news.

Ну вы зразумелі: калі б “тэрарысты” накіравалі захоплены самалёт ў АЭС, то ад сутыкнення там бы адбылося “планавае адключэнне першага энергаблоку”.
Адвакатам Рамана Пратасевіча стала Інэса Аленская, якая прадстаўляла інтарэсы сям'і Рамана Бандарэнкі. Як піша @kyky_org, яна яшчэ не бачылася з падабаронным і пакуль не ведае, ці сапраўды ён цяпер знаходзіцца ў крытычным стане.

Раней маці Пратасевіча паведаміла @malanka пра тое, што яе сын "знайшоўся" ў адной з мінскіх бальніц. Яго стан нібыта крытычны праз праблемы з сэрцам. Пра гэта ёй распавялі "добразычліўцы".

Да снежня 2019 года Раман Пратасевіч працаваў на @euroradio. Ён часта скардзіўся калегам, што ў яго баліць сэрца.
Новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі могуць закрануць бізнес, эканоміку і авіяцыю. Пра гэта заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Акрамя таго, ЕС вырашыў замарозіць інвестыцыйную дапамогу для Беларусі ў памеры 3 млрд еўра.

Пачалося!
Белы дом пракаментаваў сітуацыю вакол самалёта Ryanair. Асноўнае:

"Гэта шакуючы факт перахопу рэйса паміж дзвюма краінамі ЕС з відавочнай мэтай затрымаць журналіста. Гэта ўяўляе сабой нахабную абразу міжнароднай свабоды, міру і бяспекі з боку рэжыму";

— адміністрацыя Джо Байдэна звязвалася з партнёрамі ў рэгіёне, а таксама з НАТА, Еўрапейскім саюзам і ААН, каб абмеркаваць магчымыя наступныя крокі;

— дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецыі Джэйк Саліван абмяркоўваў сітуацыю ў размове з расійскім калегам.