Еўрарадыё | Еврорадио
10.9K subscribers
34K photos
6.8K videos
12 files
24.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Алег Гайдукевіч, які сёння арганізаваў "луцінг" ля амбасады Латвіі ў Беларусі, баніць у Facebook тых, хто нагадвае яму пра закон "Аб масавых мерапрыемствах". Папраўкі ў які сам жа і прымаў нядаўна як дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

А вядзецца цяпер у законе пра наступнае:

📌 Все массовые мероприятия должны проводиться исключительно на основании разрешения местных органов.
📌 Закрепляется ответственность политических партий и общественных объединений за публичные призывы своих руководителей и членов руководящих органов к организации и проведению массового мероприятия до получения разрешения на его проведение.

У посце Гайдукевіча і заклік відавочны, і час і месца мерапрыемства паведамляецца, а атрымаць дазвол на акцыю за пару гадзінаў наўрад ці магчыма. Цяпер у Беларусі не да законаў нават тым, хто гэтыя законы прымае.
МЗС Расіі заявіў, што Беларусь падняла ў паветра знішчальнік для суправаджэння рэйса Ryanair у тым ліку праз тое, што самалёт пралятаў паблізу ад БелАЭС.

“Действия белорусских авиационных властей соответствовали международным нормам. Истребитель ВВС Белоруси был поднят в воздух для осуществления контроля и оказания помощи при посадке в случае необходимости, особенно с учетом нахождения поблизости Белорусской АЭС”, — цытуе заяву расійскага ведамства @rbc_news.

Ну вы зразумелі: калі б “тэрарысты” накіравалі захоплены самалёт ў АЭС, то ад сутыкнення там бы адбылося “планавае адключэнне першага энергаблоку”.
Адвакатам Рамана Пратасевіча стала Інэса Аленская, якая прадстаўляла інтарэсы сям'і Рамана Бандарэнкі. Як піша @kyky_org, яна яшчэ не бачылася з падабаронным і пакуль не ведае, ці сапраўды ён цяпер знаходзіцца ў крытычным стане.

Раней маці Пратасевіча паведаміла @malanka пра тое, што яе сын "знайшоўся" ў адной з мінскіх бальніц. Яго стан нібыта крытычны праз праблемы з сэрцам. Пра гэта ёй распавялі "добразычліўцы".

Да снежня 2019 года Раман Пратасевіч працаваў на @euroradio. Ён часта скардзіўся калегам, што ў яго баліць сэрца.
Новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі могуць закрануць бізнес, эканоміку і авіяцыю. Пра гэта заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Акрамя таго, ЕС вырашыў замарозіць інвестыцыйную дапамогу для Беларусі ў памеры 3 млрд еўра.

Пачалося!
Белы дом пракаментаваў сітуацыю вакол самалёта Ryanair. Асноўнае:

"Гэта шакуючы факт перахопу рэйса паміж дзвюма краінамі ЕС з відавочнай мэтай затрымаць журналіста. Гэта ўяўляе сабой нахабную абразу міжнароднай свабоды, міру і бяспекі з боку рэжыму";

— адміністрацыя Джо Байдэна звязвалася з партнёрамі ў рэгіёне, а таксама з НАТА, Еўрапейскім саюзам і ААН, каб абмеркаваць магчымыя наступныя крокі;

— дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецыі Джэйк Саліван абмяркоўваў сітуацыю ў размове з расійскім калегам.
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ Удзельнікі саміту ЕС заклічуць усе еўрапейскія авіякампаніі спыніць палёты над Беларуссю. Пра гэта паведамляе Reuters. Саміт ЕС пачнецца з абмеркавання прымусовай пасадкі ў Беларусі самалёта Ryanair Ужо цяпер пра намер спыніць палёты над нашай краінай…
Швецыя і Нідэрланды заклікалі свае нацыянальныя авіякампаніі адмовіцца ад палётаў над Беларуссю.

Раней пра намер спыніць палёты над нашай краінай заявілі Літва і Украіна. Вялікабрытанія забараніла авіакампаніі "Белавія" і беларускім чартарам лётаць над сваёй тэрыторыяй.

А вось спіс авіякампаній, якія ўжо не лётаюць над Беларуссю:

— скандынаўская SAS
— кіпрская Avia Solutions
— польская LOT
— венгерская Wizzair
— латвійская airBaltic
Еўрарадыё | Еврорадио
Адвакатам Рамана Пратасевіча стала Інэса Аленская, якая прадстаўляла інтарэсы сям'і Рамана Бандарэнкі. Як піша @kyky_org, яна яшчэ не бачылася з падабаронным і пакуль не ведае, ці сапраўды ён цяпер знаходзіцца ў крытычным стане. Раней маці Пратасевіча паведаміла…
Прэс-служба МУС сцвярджае, што інфармацыя пра знаходжанне Рамана Пратасевіча ў лякарні — фэйк. Ён нібыта змешчаны ў СІЗА №1 на Валадарцы, і "скаргаў на стан здароўя ў адміністрацыю ўстановы ад яго не паступала”.

Вядома, такія заявы глядзеліся б больш пераканаўча, калі б былі падмацаваныя фатаграфіямі ці відэа. Але іх у прэс-службы МУС няма.

Раней маці Пратасевіча распавядала, што яе сын "знайшоўся" ў адной з мінскіх бальніц. Яго стан нібыта крытычны праз праблемы з сэрцам — так ёй паведамілі "добразычліўцы" з медычных колаў.
Генсек ААН заклікаў вызваліць Рамана Пратасевіча.

https://euroradio.pl/gensek-aan-zaklikau-vyzvalic-ramana-pratasevicha
Еўрарадыё | Еврорадио
Легендарна. Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі зачытвае "Ліст ХАМАС" пра мініраванне рэйса Афіны — Вільня, які быццам бы прыйшоў у аэрапорт Мінска. Ліст быццам бы прыйшоў па-англійску з адраса на protonmail.com. Дарэчы, да…
ХАМАС адмаўляе датычнасць да "мініравання" самалёта Ryanair, які быў пасаджаны ў Мінску. Reuters цытуе спікера руху Фаўзі Бархума:

“Это совсем не наши методы. Какие-то подозрительные стороны делают это, чтобы демонизировать ХАМАС и помешать мировым симпатиям к палестинскому народу и его законному сопротивлению”.
Еўрарадыё | Еврорадио
Швецыя і Нідэрланды заклікалі свае нацыянальныя авіякампаніі адмовіцца ад палётаў над Беларуссю. Раней пра намер спыніць палёты над нашай краінай заявілі Літва і Украіна. Вялікабрытанія забараніла авіакампаніі "Белавія" і беларускім чартарам лётаць над сваёй…
Нямецкая авіякампанія Lufthansa абвясціла аб прыпыненні палётаў у паветранай прасторы Беларусі.

Раней ад палётаў над нашай краінай адмовіліся скандынаўская SAS, кіпрская Avia Solutions, польская LOT, венгерская Wizzair і латвійская airBaltic.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі зварот Рамана Пратасевіча. Ён кажа, што ніякіх праблем са здароўем у яго няма, ён знаходзіцца ў СІЗА №1.

Што праўда, падобна да таго, што Пратасевіч загрыміраваны, а на яго твары бачныя незразумелыя плямы.
Audio
Важныя падзеі панядзелка, 24 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ.

1:04 Затрыманне Пратасевіча: чаго яно будзе каштаваць Беларусі? меркаванне эксперта

21:50 Навіны спорту

23:45 Вялікабрытанія асуджае дзеянні афіцыйнага Мінска і заклікае вызваліць Рамана Пратасевіча і іншых беларускіх палітвязняў. Літва прапануе выключыць Беларусь са складу Інтэрпола

25:07 Каб выехаць з Беларусі, цяпер патрэбна даведка з адмоўным ПЦР-тэстам?

32:56 Навіны шоу-бізу

35:45 Беларусы Амерыкі аб’ядналіся — для чаго і чаму толькі цяпер?
Канцлер ФРГ Ангела Меркель: улады Беларусі павінны неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыну Сафію Сапега.

Меркель назвала сітуацыю з бортам Ryanair "прымусовай пасадкай, у выніку якой затрымалі апазіцыянера", і дадала, што іншыя версіі інцыдэнту не выклікаюць даверу.
Еўрарадыё | Еврорадио
Нямецкая авіякампанія Lufthansa абвясціла аб прыпыненні палётаў у паветранай прасторы Беларусі. Раней ад палётаў над нашай краінай адмовіліся скандынаўская SAS, кіпрская Avia Solutions, польская LOT, венгерская Wizzair і латвійская airBaltic.
Нідэрландская авіякампанія KLM часова прыпыніць палёты ў паветранай прасторы Беларусі.

Раней ад палётаў над нашай краінай адмовіліся скандынаўская SAS, кіпрская Avia Solutions, польская LOT, венгерская Wizzair, латвійская airBaltic і нямецкая Lufthansa.
Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Чэхіі — 2:3. Прычым прапусцілі вырашальную шайбу ў авертайме.

А вы паспяваеце з усімі апошнімі навінамі сачыць яшчэ і за чэмпіянатам свету па хакеі?

https://euroradio.pl/hakeisty-zbornay-belarusi-u-avertayme-praygrali-chehii-23
⚡️ Еўрасаюз забараніў беларускім авіякампаніям палёты ў краіны ЕС.

Лідары ЕС заклікалі еўрапейскіх авіяперавозчыкаў пазбягаць палётаў над Беларуссю.
Калісьці Лукашэнку на Захадзе называлі "апошнім дыктатарам Еўропы". Уплывовае вашынгтонскае выданне Politico прапаноўвае, так бы мовіць, рэбрэндынг. Як вам новае азначэнне?
У вечаровым эфіры "Беларусь 1" паказалі траіх пасажыраў рэйса Ryanair з Афінаў у Вільню, якім беларускія памежнікі быццам бы дазволілі застацца ў Мінску. Двое з іх кажуць, што збіраліся ляцець у Мінск з Вільні і ў любым выпадку спазняліся на стыкоўку, таму папрасілі дазволіць ім пакінуць самалёт. Трэці — грэк — быццам бы проста захацеў застацца ў Беларусі.

Пасажыраў клічуць Аляксандра Стабрэдава, Сяргей Кулакоў і Зісіс Ясон. Незразумела, дзе і калі іх здымалі журналісты БТ — гэта адбывалася ў нейкіх кабінетах. З грэкам размаўлялі праз перакладчыка.

Цікава, што гэтыя трое пасажыраў не праходзілі пашпартны кантроль на выездзе з Еўрасаюза — іх пашпарты правяралі толькі на ўездзе ў Беларусь. Верагодна, фармальна, "па дакументах" цяпер яны застаюцца ў ЕС.