Еўрарадыё | Еврорадио
11K subscribers
33.7K photos
6.75K videos
12 files
24.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Audio
Важныя падзеі панядзелка, 24 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ.

1:04 Затрыманне Пратасевіча: чаго яно будзе каштаваць Беларусі? меркаванне эксперта

21:50 Навіны спорту

23:45 Вялікабрытанія асуджае дзеянні афіцыйнага Мінска і заклікае вызваліць Рамана Пратасевіча і іншых беларускіх палітвязняў. Літва прапануе выключыць Беларусь са складу Інтэрпола

25:07 Каб выехаць з Беларусі, цяпер патрэбна даведка з адмоўным ПЦР-тэстам?

32:56 Навіны шоу-бізу

35:45 Беларусы Амерыкі аб’ядналіся — для чаго і чаму толькі цяпер?
Канцлер ФРГ Ангела Меркель: улады Беларусі павінны неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыну Сафію Сапега.

Меркель назвала сітуацыю з бортам Ryanair "прымусовай пасадкай, у выніку якой затрымалі апазіцыянера", і дадала, што іншыя версіі інцыдэнту не выклікаюць даверу.
Еўрарадыё | Еврорадио
Нямецкая авіякампанія Lufthansa абвясціла аб прыпыненні палётаў у паветранай прасторы Беларусі. Раней ад палётаў над нашай краінай адмовіліся скандынаўская SAS, кіпрская Avia Solutions, польская LOT, венгерская Wizzair і латвійская airBaltic.
Нідэрландская авіякампанія KLM часова прыпыніць палёты ў паветранай прасторы Беларусі.

Раней ад палётаў над нашай краінай адмовіліся скандынаўская SAS, кіпрская Avia Solutions, польская LOT, венгерская Wizzair, латвійская airBaltic і нямецкая Lufthansa.
Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Чэхіі — 2:3. Прычым прапусцілі вырашальную шайбу ў авертайме.

А вы паспяваеце з усімі апошнімі навінамі сачыць яшчэ і за чэмпіянатам свету па хакеі?

https://euroradio.pl/hakeisty-zbornay-belarusi-u-avertayme-praygrali-chehii-23
⚡️ Еўрасаюз забараніў беларускім авіякампаніям палёты ў краіны ЕС.

Лідары ЕС заклікалі еўрапейскіх авіяперавозчыкаў пазбягаць палётаў над Беларуссю.
Калісьці Лукашэнку на Захадзе называлі "апошнім дыктатарам Еўропы". Уплывовае вашынгтонскае выданне Politico прапаноўвае, так бы мовіць, рэбрэндынг. Як вам новае азначэнне?
У вечаровым эфіры "Беларусь 1" паказалі траіх пасажыраў рэйса Ryanair з Афінаў у Вільню, якім беларускія памежнікі быццам бы дазволілі застацца ў Мінску. Двое з іх кажуць, што збіраліся ляцець у Мінск з Вільні і ў любым выпадку спазняліся на стыкоўку, таму папрасілі дазволіць ім пакінуць самалёт. Трэці — грэк — быццам бы проста захацеў застацца ў Беларусі.

Пасажыраў клічуць Аляксандра Стабрэдава, Сяргей Кулакоў і Зісіс Ясон. Незразумела, дзе і калі іх здымалі журналісты БТ — гэта адбывалася ў нейкіх кабінетах. З грэкам размаўлялі праз перакладчыка.

Цікава, што гэтыя трое пасажыраў не праходзілі пашпартны кантроль на выездзе з Еўрасаюза — іх пашпарты правяралі толькі на ўездзе ў Беларусь. Верагодна, фармальна, "па дакументах" цяпер яны застаюцца ў ЕС.
Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️ Еўрасаюз забараніў беларускім авіякампаніям палёты ў краіны ЕС. Лідары ЕС заклікалі еўрапейскіх авіяперавозчыкаў пазбягаць палётаў над Беларуссю.
Узнікае пытанне: што будзе з заўтрашнімі рэйсамі "Белавія" ў еўрапейскія гарады? Найхутчэй, яны адбудуцца, калі іх не адменіць сама беларуская авіякампанія (як гэта адбылося сёння з рэйсамі ў Вільню).

Справа ў тым, што рашэнні, прынятыя на Саміце ЕС, не набываюць моц адразу. Яны мусяць быць ухваленыя Саветам ЕС на ўзроўні міністраў.

Авіяпералётаў з Беларусі засталося на тры дні. А мо і менш.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выпусціў заяву з нагоды сітуацыі з Ryanair. Асноўнае:

прымусовае накіраванне самалёта ў Мінск – парушэнне міжнародных нормаў;

затрыманне Рамана Пратасевіча – абуральнае;

затрыманне Пратасевіча і відэа з яго ўдзелам, якое, верагодна, здымалася пад ціскам, з'яўляюцца "ганебным нападам як на палітычнае іншадумства, так і на свабоду прэсы";

ЗША будуць дамагацца прыцягнення да адказнасці вінаватых у сітуацыі.
Футбалістка брэсцкага "Дынама" Вікторыя Сідарчук адвярнулася падчас гімна Беларусі на матчы з "Нёманам". Мяркуючы па яе допісу ў Instagram, так Сідарчук выразіла салідарнасць з Раманам Пратасевічам.
Нядаўна Мінздароўя Беларусі апублікавала пералік лабараторый, якія маюць права праводзіць ПЛР-тэсты на COVID-19 "для выезду за межы Рэспублікі Беларусь". Усе ўстановы ў спісе — дзяржаўныя.

Ужо сама фармулёўка "для выезду з Беларусі" выклікае пытанні. Для таго, каб выехаць з Беларусі, цяпер не дастаткова жадання, а патрэбная яшчэ і даведка з адмоўным ПЛР-тэстам з дзяржаўнай лабараторыі?

https://euroradio.pl/kab-vyehac-z-belarusi-cyaper-patrebna-davedka-z-admounym-pcr-testam
Яшчэ дзве еўрапейскія авіякампаніі абвясцілі, што не будуць лётаць над Беларуссю:

* Фінская Finnair
* Французская Air France

Раней ад палётаў над Беларуссю адмовіліся іншыя авіякампаніі.
Першая беларуская жанчына скарыла вяршыню свету — пік Эверэст! Гэта альпіністка Ала Касабуцкая з Мінска.

І глядзіце, што гэта за сцяг у яе ў торбе? )
У ЕС падазраюць, што назіранне за Раманам Пратасевічам у Грэцыі беларускія спецслужбы маглі арганізаваць з дапамогай расійскіх калег. Пра гэта паведамляе EUobserver са спасылкай на крыніцы.

Яшчэ адна крыніца кажа, што, верагодна, Расія жадае, каб Лукашэнка канчаткова "страціў твар" на Захадзе і стаў больш залежным ад Масквы.
Адмова еўрапейскіх авіякампаній ад палётаў над Беларуссю – патэнцыйна немалыя страты для беларускага бюджэту. І вось чаму:

Згодна з дадзенымі ЕЭК за 2019 год, сярод усіх карыстальнікаў беларускай паветранай прасторы каля траціны — менавіта еўрапейцы. Калі дадаць, што, напрыклад, Літва адмаўляецца прымаць самалёты, якія рухаліся над Беларуссю, ад палётаў праз нашу краіну могуць адмовіцца нават некаторыя расійскія кампаніі. Напрыклад, Utair ужо аблятаў Беларусь.

"Белаэранавігацыя" зарабляе грошы на суправаджэнні бартоў. У 2019 годзе яе прызналі звышпрыбытковай і прымусілі дадаткова падзяліцца грашыма з дзяржавай – так жа, як і "Гродна-Табак", Беларуськалій і Мінскі завод пеністых вінаў.
Белавіа с 25 траўня адмяняе рэйсы ў Лондан і Парыж праз пазбаўленне ліцэнзіі на палёты ў Велікабрытаніі і Францыі.

Раней былі адмененыя рэйсы ў Літву.

Нагадаем, пасля афіцыйнага зацвярджэння міністрамі замежных спраў ЕС учорашняга рашэння самалётам "Белавія" нельга будзе лётаць ні ў адну краіну Еўрасаюза.
Кіраўнік IIHF Рэнэ Фазель абурыўся заменай беларускага сцяга на ЧС у Рызе.

Цікава, ці возьме ён удзел у мітынгах Алега Гайдукевіча? )

https://euroradio.pl/kiraunik-iihf-rene-fazel-aburyusya-zamenay-belaruskaga-scyaga-na-chs-u-ryze