Еўрарадыё | Еврорадио
11K subscribers
33.7K photos
6.76K videos
12 files
24.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) атрымала заяўку на прыпыненне палётаў над тэрыторыяй Беларусі пасля інцыдэнта з экстраннай пасадкай у Мінску самалёта кампаніі Ryanair.
24 траўня ў эфіры @euroradio — гісторык, кандыдат гістарычных навук Вадзім Аніпяркоў.

Беларусы здолелі “перапісаць” свой іміджавы код. Стала відававочна, што сёння для людзей не “чарка і шкварка” стаяць на першым месцы, а правы чалавека, павага і дэмакратычныя каштоўнасці. І гэта сёння аб’ядноўвае беларусаў, незалежна ад таго, на Захад ці на Усход яны арыентуюцца і на якой мове гавораць.

Пра тое, якое месца ў гэтым новым іміджавым кодзе беларусаў займае пытанне беларускай мовы і беларушчыны і як нам гэты свой новы код захаваць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вадзімам Аніпярковым.
Расійскі консул адмаўляецца наведваць Соф'ю Сапегу, якая была затрыманая разам з Раманам Пратасевічам.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не займаецца лёсам расіян, якія былі на рэйсе Ryanair Афіны-Вільня і "сышлі" у Мінску.
Эстонія хоча вынесці на ўзровень Савета бяспекі ААН інцыдэнт з бортам Ryanair, які ўчора быў экстрана пасаджаны ў Мінску, заявіла міністр замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Ліймэтс.
Родным памерлага палітвязня Вітальда Ашурка не аддалі яго цела. Брат памерлага Андрэй Ашурак распавёў @belsat, што следчы, які праводзіць праверку сказаў: "чакайце званка" і "эксперты працуюць".

Дагэтуль нічога невядома пра дэталі смерці, акрамя таго, што Вітальд Ашурак памёр ад "спынення сэрца".
Пяцёра пасажыраў з рэйса Ryanair Афіны — Вільнюс, які змусілі прызямліцца ў Мінску, не прыбылі ў сталіцу Літвы.

Начальнік крымінальнай паліцыі Літвы Раландас Кіскіс заявіў, што не будзе даваць каментары пра людзей, якія засталіся ў Мінску.

Тым часам МЗС Літвы рэкамендаваў грамадзянам не наведваць Беларусь.
Беларусы Амерыкі аб’ядналіся — для чаго і чаму толькі цяпер?

У ЗША і Канадзе жыве вялізная колькасць нашых суайчыннікаў. І калі тыя, хто жывуць у нейкім адным горадзе, гуртаваліся разам, то нейкай агульнай, усеамерыканскай арганізацыі ў беларусаў Амерыкі не было. Цяпер ёсць — Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.

Чаму ўсе беларусы Амерыкі вырашылі аб’яднацца і чаму толькі зараз? Што дае ім гэтае аб’яднанне? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і сябра суполкі беларусаў Філадэльфіі Сяржук Шалыга.
Еўрарадыё | Еврорадио
"Мы працуем над пакетам мер, якія выходзяць за рамкі санкцый супраць прыватных асоб, а таксама можам прыпыніць наземнае транзітнае паведамленне з ЕС праз Беларусь", — заявілі ў офісе прэзідэнта Эмануэля Макрона. Францыя і іншыя еўрапейскія краіны працуюць…
Літва не прапусціць рэйсы, якія перасяклі ці плануюць перасячы паветраную прастору Беларусі. З такой заявай выступіла прэм’ер-міністр краіны Інгрыда Шыманітэ:

“Гэта [гвалтоўная пасадка борта Ryanair] — беспрэцэдэнтная атака на міжнародную супольнасць, як на грамадзянскі самалёт, так і на яго пасажыраў. Няма апраўдання таму, што звычайныя турысты сталі закладнікамі рэжыму.

Гэта акт дзяржаўнага тэрарызму, скіраваны супраць бяспекі грамадзян ЕС і іншых краін, грамадзянскай супольнасці Беларусі, якое шукае прытулак ад пераследу рэжымам.

Літва будзе патрабаваць выразнага і бескампраміснага адказу ад міжнароднай супольнасці. Паветраная прастора Беларусі небяспечная для ўсіх. Мусяць быць прынятыя эфектыўныя меры для абароны ўсіх асоб, якія падвяргаюцца рызыцы пацярпець ад неадэкватных дзеянняў рэжыму. Мы будзем працаваць над тым, каб закрыць паветраную прастору Беларусі для міжнародных палётаў"
.
У мінскім аэрапорце ізноў "мініраванне". Праз паведамленне пра бомбу спыненая пасадка на рэйса Lufthansa Мінск — Франкфурт.

Прэс-служба аэрапорта паведамляе, што на электронную пошту прыйшоў ліст "ад невыяўленых асобаў" пра намер здзейсніць тэракт на Lufthansa. І прыносіць прабачэнні за нязручнасці.

Пасажыраў, якія былі ўжо селі ў самалёт, папрасілі выйсці з яго. Іх багаж выгрузілі. Борт, які мусіў вылецець з Мінска ў 14:20, па-ранейшаму знаходзіцца ў аэрапорце.
Еўрарадыё | Еврорадио
Расійскі консул адмаўляецца наведваць Соф'ю Сапегу, якая была затрыманая разам з Раманам Пратасевічам. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не займаецца лёсам расіян, якія былі на рэйсе Ryanair Афіны-Вільня і "сышлі" у Мінску.
Сафія Сапега знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла Святлана Ціханоўская.

Што прад'яўляюць дзяўчыне Рамана Пратасевіча, пакуль невядома. Але мяркуючы па тым, што яна ў ізалятары, "шыць" будуць "адміністратыўку": непадпарадкаванне ці дробнае хуліганства.
Майстэрства загалоўка.
Мэр Рыгі, дзе зараз праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, замяніў дзяржаўны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы з гербам “Пагоня”. Адзін са здымкаў у твітэры ён падпісаў па-беларуску.
Еўрарадыё | Еврорадио
У мінскім аэрапорце ізноў "мініраванне". Праз паведамленне пра бомбу спыненая пасадка на рэйса Lufthansa Мінск — Франкфурт. Прэс-служба аэрапорта паведамляе, што на электронную пошту прыйшоў ліст "ад невыяўленых асобаў" пра намер здзейсніць тэракт на Lufthansa.…
“Паведамленне пра тэракт, якое паступіла раней на электронную пошту аэрапорта, не пацвердзілася”,піша прэс-служба аэрапорта Мінск. Самалёт Lufthansa рыхтуецца да вылету ў Франкурт.

Хм, як нечакана.
Мінтранс Беларусі сцвярджае, што ліст пра мініраванне самалёта Ryanair прыйшоў ад тэрарыстычнай арганізацыі “ХАМАС”.

“Мы, салдаты ХАМАС, патрабуем, каб Ізраіль спыніў агонь у Сектары Газа. Мы патрабуем, каб Еўрапейскі саюз адмовіўся ад падтрымкі Ізраілю ў гэтай вайне.

Вядома, што ўдзельнікі Delphi Economic Forum вяртаюцца дадому рэйсам “Факстрот-Рамэа 4978”. У гэты самалёт закладзеная бомба.

Калі вы не выканаеце нашыя патрабаванні, бомба выбухне 23 траўня над Вільняй”,
— зачытаў ліст дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінтранс Беларусі сцвярджае, што ліст пра мініраванне самалёта Ryanair прыйшоў ад тэрарыстычнай арганізацыі “ХАМАС”. “Мы, салдаты ХАМАС, патрабуем, каб Ізраіль спыніў агонь у Сектары Газа. Мы патрабуем, каб Еўрапейскі саюз адмовіўся ад падтрымкі Ізраілю…
"Ліст ХАМАС" у мінскі аэрапорт пакідае больш пытанняў, чым адказаў:

чаму тэрарысты патрабуюць спыніць агонь у Сектары Газа праз два дні пасля заключэння перамір’я з Ізраілем?

чаму ліст пра мініраванне дасланы ў мінскі аэрапорт, а не ў аэрапорт адпраўлення (Афіны) ці прылёту (Вільня)? Ну ці ў авіякампанію Ryanair, якой належыў самалёт?
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінтранс Беларусі сцвярджае, што ліст пра мініраванне самалёта Ryanair прыйшоў ад тэрарыстычнай арганізацыі “ХАМАС”. “Мы, салдаты ХАМАС, патрабуем, каб Ізраіль спыніў агонь у Сектары Газа. Мы патрабуем, каб Еўрапейскі саюз адмовіўся ад падтрымкі Ізраілю…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Легендарна. Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі зачытвае "Ліст ХАМАС" пра мініраванне рэйса Афіны — Вільня, які быццам бы прыйшоў у аэрапорт Мінска.

Ліст быццам бы прыйшоў па-англійску з адраса на protonmail.com. Дарэчы, да яго зместу ёсць пара пытанняў.
Еўрарадыё | Еврорадио
Юлія Чарняўская знаходзіцца пад хатнім арыштам, яе адвакат – пад падпіскай аб неразгалошванні. Пра гэта паведамляе @tutby_official. У спадарыні Юліі ўсё добра, яна дзякуе за падтрымку і перадае прывітанні. Удаву Юрыя Зісера не бачылі з 18 траўня, сёння яна…
У Яўгеніі Чарняўскай — мажарытарнай уласніцы TUT.BY — заблакаваныя банкаўскія рахункі. Пра гэта дачка Юрыя Зісера і Юліі Чарняўскай паведаміла ў сацсетках:

“У мяне арыштавалі рахункі. Маёмасць, думаю, таксама — буду высвятляць. Бо ніхто ж не тэлефанаваў, нічога не казаў — проста інтэрнэт-банк стаў паказваць нуль грошай на картах. Мой менеджар ў банку пацвердзіў: кажа, заблакаваныя карткі. Вось так проста. Вельмі цікава, з якіх грошай, на думку ДФР, павінны аплачвацца адвакаты?”

Юлія Чарняўская тым часам знаходзіцца пад хатнім арыштам па “Справе TUT.by”. Яе статус невядомы.
Еўрарадыё | Еврорадио
Амбасадара Латвіі ў Беларусі выклікалі ў МЗС. Верагодна, гэта звязана з тым, што сёння ў Рызе мэр горада ўзняў БЧБ-сцяг.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Ля амбасады Латвіі праходзіць пікет “неабыякавых грамадзян” пад кіраўніцтвам дэпутата Палаты прадстаўнікоў і лідара ЛДПБ Алега Гайдукевіча. Палітык узгадвае пра фашыстаў, якія “шли с 41 по 45 год и снимали с административных зданий наш флаг”.

Сцяг БССР, які стаў прататыпам сучаснага дзяржаўнага сцяга Беларусі, з’явіўся ў 1951 годзе. Дык які “наш сцяг” здымалі фашысты?

Дарэчы, амбасадар Латвіі знаходзіцца цяпер у МЗС. Ну нічога: хоць ахоўнік дыппрадстаўніцтва паслухае Гайдукевіча.
Вялікабрытанія забараніла "Белавія" лётаць над сваёй тэрыторыяй. Гэта значыць, могуць быць адмененыя ўсе рэйсы ў Лондан і ў Манчэстар, якія выконвае менавіта "Белавія".

Таксама ўлады Вялікабрытаніі патрабавалі ад сваіх авіякампаній пазбягаць паветранай прасторы Беларусі.