Образование.Ленинский.Минск
3.04K subscribers
28.9K photos
2.15K videos
4 files
3.11K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
❤️💚
#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❄️ Снéжка — камяк, злеплены са снегу. Сняжóк — ласкальная форма ад слова "снег"ці невялiкi снег.

👉Юрка i Юзiк весела марозiлi рукi, стараючыся з падмерзлага снегу  ляпiць снежкi.©К.Чорны
👉Лагодна i роўна падае зверху сняжок. ©З.Бядуля

🤓☝️Цікавыя факты
❄️ Зiмовая гульня па-беларуску — у снéжкi, а не ў сняжкi.
❄️ Японцы гэтую форму забаўкі зрабілі афіцыйнай і ператварылі ў від спорту «Юкігасен» (гульня ў снежкі па правілах), які прэтэндуе на званне алімпійскага, бо мае правілы і даўнія традыцыі.

🌤 Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі!
Размаўляем
#па_беларуску!
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Сучасная беларуская назва трэцяга месяца года i першага месяца вясны паходзiць ад слова "сок". У гэтую пару сок пачынае цячы з дрэў.

🤓☝️ Народныя прыкметы:
🌱Сакавiк часамi сее, а часамi сонцам грэе.
🌱Сакавiк зялёны — ураджай благi.
🌱Як у сакавiку туман, дык у жнiво дождж — пан.
🌱Няма ў сакавiку вады — няма ў красавiку травы.
Будзем назiраць за надвор'ем ды прыглядацца наўкол, сакавiк — гэта так цудоўна!
☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску
❤️💚
#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️Чым адрозніваюцца словы «адзенне» і «вопратка»?

Адзенне – сукупнасьць прадметаў з тканіны і футра, якія надзяваюць і носяць на сабе.
Вопратка – выключна верхняе адзенне, слова з больш вузкім значэннем.
✔️Так, апранаць можна толькі вопратку – верхняе адзенне, (куртку, паліто, плашч і г. д.).
✔️Усё астатняе (сподняе, кашулю, штаны, спадніцу, сукенку, а таксама шапкі, капелюшы, рукавіцы) нельга апрануць, іх надзяваюць/адзяваюць.
✔️З улікам таго, што вопратка – гэта ў шырокім сэнсе від адзення, яе таксама можна надзяваць і адзяваць: апрануць паліто, надзець паліто, адзець паліто. Такім чынам, любое адзенне мы можам надзець або адзець.

🤓☝️ Цiкава. Трэба ведаць
«Надзяваем» мы штосьці на сябе: надзець кашулю, акуляры і інш.
«Адзяваем» мы кагосьці: дзіця, напрыклад.
Абутак мы абуваем ці надзяваем.
Антонімы да словаў «апрануцца» і «адзецца» — адпаведна «распрануцца» і «раздзецца».

☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем
#па_беларуску
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Вербнiца — апошняя нядзеля перад Вялiкаднём. Яшчэ называюць Вербнай нядзеляй.

Цiкавыя факты
🌾 Асвячонай галiнкай вербы сцябалi адзiн аднаго, прыгаворваючы: "Не я б'ю - вярба б'е, за тыдзень - Вялiкдзень".
🌾 Сцябаючы незнаёмага хлопца, дзяўчаты пыталiся яго iмя, каб даведацца пра iмя свайго будучага мужа.
🌾 А з'еўшы 9 пупышак, чалавек засцерагаўся ад зубнога болю i лiхаманкi. Хутчэй есцi коцiкаў😄
☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Красавiк — назва чацвёртага месяца года, паходзiць ад слова "красаваць", бо ў гэты месяц з'яўляюцца першыя краскi-кветкi.

☝️🤓 У"Малой падарожнай кнiжцы" Ф. Скарына ўжывае прыгожае слова "квецень".

Народныя прыкметы
🍃Сонейка з красавiцкай горкi ў лецейка коцiцца.
🍃Красавiк ваду падбiрае, красачкi пускае.
🍃У красавiку грымот - цёплы будзе год.
☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Пісанкі - гэта распісаныя пчаліным воскам і фарбамі сырыя яйкі, якія дораць адзін аднаму на Вялікдзень. У дахрысцiянскi перыяд былi звязаны з веснавымi святамi, сiмвалiзавалi абуджэнне прыроды, яе пладавiтасцi i жыццёвасцi. З прыняццем хрысцiянства ўвайшлi ў абрад Вялiкадня.
А цi ведалi Вы, што яшчэ iснуюць крашанкi, маляванкi, драпанкi i нават капанкi?
Цiкавыя факты
🥚Маляванкi - яйкi, распісаныя прыдуманым узорам.
🥚Крашанкi - звараныя ўкрутую яйкi, афарбаваныя ў адзін колер без узораў. У асноўным, менавіта крышанкі робяць на Вялікдзень, таксама імі гуляюць у гульні.
🥚Крапанкi - яйкi з аднатонным фонам, на які гарачым воскам нанесены плямы, палоскі, крапінкі.
🥚Драпанкi - аднатонна афарбаваныя яйкi, на якія узор прадрапваецца металічным лязом.
А як фарбуеце яйкі Вы
☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Красаванне — цвіценне, росквiт кветак.

✔️Гуторскi з цiкавасцю разглядаў стаяўшую перад iм кабету. Любаваўся яе дзiўным хараством, хараством дзявочага красавання...
©М.Зарэцкi
✔️Пахi трывожаць мяне веснавыя i зноў я чакаю садоў красавання!
©П.Броўка

Цiкавыя факты❗️
Цвiсцi — дзеяслоў мнагазначны, адно са значэнняў — "пакрывацца цвiллю". Аднак i значэнне "раскрывацца, распускацца (пра кветкi)" таксама яму ўласцiва.

☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Утульнасць — выго́да, упарадкаванасць жылля, быту.

Паны, паненкi i панiчы яшчэ спяць: ажылi толькi слугi, рыхтуючы для iх дастатак i ўтульнасць новага дня. ©Я.Брыль

Цiкава
Мы прывялi тлумачэнне слоўнiка, ён дае прамое значэнне.  Дададзiм: утульнасць — пачуццё прыемнасцi, цеплынi ад прысутнасцi  пэўных людзей побач цi ад знаходжання ў пэўным месцы. Бо сапраўды бываюць жа ўтульныя людзi i ўтульныя мясцiны. Цi згодны?

👨‍👩‍👧‍👦 Добрага сямейнага вечара ў дзень сям'і, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Ашчаперыць — моцна абхапiць рукамi, абняць.

...I тады Рыбак спрытна ашчаперыў яе за шыю, адчуўшы на момант нейкую паўзабытую, ледзь не дзiцячую радасць здабычы.
©В.Быкаў


Яна ўсхапiлася з услончыка i з крыкам кiнулася да Антося,  ашчаперыла яго за шыю, хоць стол раздзяляў iх.
©У.Дамашэвiч


Цiкава
Слова этымалагiчна (па паходжаннi) звязана з дзеясловамi "сашчапiць (рукi)", "абшчапiць" (абняць, размоўнае)

☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем
#па_беларуску
❤️💚
#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Летуценне:
1. Дзеянне i стан паводле значэння дзеяслова летуцець — аддавацца марам, марыць.
2. Мара пра што-небудзь прывабнае, жаданне.


Галава напаўнялася рознымi рамантычнымi летуценнямi.
©I.Шамякiн


Цiкава
Аднакаранёвыя словы:
📎летуценнiк - той, хто схiльны да летуценняў, аддаецца летуценням, фантазёр;
📎летуценны — якi любiць летуцець; створаны ўяўленнем, фантастычны;
📎летуценнасць — схiльнасць да мар, летуцення.

☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску
❤️💚
#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Канькаць — выпрошваць, назойлiва прасiць, паўтараць адно i тое ж.

...Юрка прыйшоў без нiчагутка, i не канькаў, i не прасiў, а толькi стаяў панура ў школьным парозе.
©М.Гарэцкi

Цiкавы факт❗️

Слова паходзiць ад "ка́ня" —
драпежная птушка сямейства ястрабiных i кнiгаўка
. Назва "каня" мае гукапераймальнае паходжанне, бо птушка "вымаўляе" своеасаблiвы манатонны пiск; дакучлiвы крык яе нагадвае слова "пiць". Адсюль i дзеяслоў "канькаць".

☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску
❤️💚
#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Бýйны — неспакойны, нястрыманы, моцны.
✔️Бý‌йны нораў. Бý‌йная галава. Бý‌йны вецер. Бý‌йная паводка. Бý‌йны гнеў. Бý‌йная весялосць.

❇️ Буйны́‌‌ — вялiкiх памераў.
✔️Буйны́‌‌ колас. Буйны́‌‌я кроплi расы. Буйны́‌‌ драпежнiк.

Цiкавы факт❗️

📎Атрымлiваецца, што бычок адначасова можа быць i бý‌‌йным, i буйны́‌‌м.
📎Значэнне слова мяняецца ў залежнасцi ад нацiску. Такiя словы называюцца амографамi (вiд амонiмаў).

☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску
❤️💚 Аднау́ляем нашу рубрыку
#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Наедак — тое, чым можна спатолiць голад; пажыўнасць яды. Слова размоўнае, выкарыстоўваецца i ў мастацкiх творах.

✔️Даўгалевiч... абсмоктваў гусiныя лапкi. Наедак, праўда, невялiкi, але Даўгалевiч не мог ад яго адарвацца
©I.Гурскi

Яблык — такi сабе наедак. 

🍂☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Бурбалка — паветраны шарык ў вадзе або iншай вадкасцi.

Буйны, як боб, град падымаў бурбалкi ў перапоўненым вадою раўчуку, што перасякаў двор.
©А.Бажко


Цiкавы факт
Вялікабрытанец Сэм Хіт на працягу 20 гадоў надзьмувае мыльныя бурбалкі, занесены ў кнігу рэкордаў Гінэса. Ён стварыў мыльную бурбалку ў вышыню 1,5 метра і шырыню 3,3 метра, у якую змясцілася 50 чалавек.

☀️☔️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

Працягваем узгадваць цiкавыя беларускiя словы

❇️ Казулька — божая кароўка, багоўка.

Назву "казулька" падае этымалагiчны слоўнiк беларускай мовы.

Цiкава!
У сярэдзiне XIX стагоддзя Ян Чачот у сваiм слоўнiку найбольш адметных слоў i выразаў Наваградчыны ўзгадвае гэтае слова. "Казулька" у Чачота набывае больш шырокае значэнне: "наземнае, прычым прыгожае насякомае, напрыклад карычневае з белымi  кропiнкамi, якое мы завём "божая кароўка"

🤓🍂Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску.
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Небяспека/небяспечнасць — стан, становiшча, якое пагражае каму-небудзь, можа прычынiць зло, шкоду.

Цiкава
Беларускай пары слоў "небяспека — бяспека" з супрацьлеглым значэннем адпавядае руская "опасность — безопасность".

☀️🍂Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску. І няхай наш новы дзень будзе шчаслівым, сонечным і бяспечным!
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Скавыш — моцны, пранiзлiвы вецер з завываннем.

Сухi скавыш ламаў на гасцiнцы бярозавае галлё, змятаў з поля апошнi  снег i скавытаў у комiне Кукавiцкай карчмы.
©К.Чорны


Цiкавы факт
Слова размоўнае, але шырока выкарыстоўваецца пiсьменнiкамi ў мастацкiх i паэтычных творах.

❄️Добрай раніцы і добрага настрою пры любым надвор'і, паважаныя падпісчыкі! Размаўляем #па_беларуску
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Скарчанець — вельмi азябнуць ад холаду, замерзнуць, застыць, знерухомець.

Ён, вiдаць, нават занепакоiўcя, бо я нiбы скарчанеў, утаропiўшыся ў адзiн пункт. ©У.Караткевiч.

☃️ Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Няхай нашыя сэрцы ніколі не скарчанеюць. Размаўляем #па_беларуску
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Гасцяванне — знаходжанне ў гасцях.

Грыша, вядома, будзе прыязджаць сюды на канiкулы, ... але гэта ўжо будзе гасцяванне — не больш.  ©А.Пальчэўскi

Цiкавы факт
У рускай мове няма адпаведнага слова для перакладу. "Гасцяванне" можна перакласцi толькi словазлучэннем — "пребывание в гостях".

😊 Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Жадаем вам яркіх вандровак і прыемнага гасцявання ва ўтульных куточках Беларусі. Размаўляем #па_беларуску
❤️💚#СМАК_БЕЛАРУСКАЙ_МОВЫ

❇️ Гiль — навуковая назва птушкi, з латынi перакладаецца як "вогненны"

Улетку iх  можна сустрэць  у яловых лясах, а вось узiмку яны прылятаюць у гарады, бо тут больш корму. Сёлета зiма халодная: птушкi спускаюцца за ежай на ўзровень чалавека — i мы iх заўважаем.

Цiкавы факт
Ярка-чывонае апярэнне маюць толькi самцы, а самка шэранькая.

Дарэчы, сустрэць гiля — добрая прыкмета, птушка лiчыцца сiмвалам  кахання i добрых вестак.

☀️Добрай раніцы, паважаныя падпісчыкі! Вітаем новы дзень і размаўляем #па_беларуску!