ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
868 subscribers
1.49K photos
395 videos
4 files
909 links
Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў
Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі.

https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby
Download Telegram
❤️ Адкрыць дыскусію пра гендарную няроўнасць у адукацыі можна шматлікімі прыкладамі, але выпадкі ў беларускіх ВНУ ў 2023 годзе выклікаюць асаблівую занепакоенасць.

Аналіз прахадных балаў і асабістыя гісторыі студэнтак выяўляюць трывожныя тэндэнцыі, якія ўплываюць на будучыню моладзі краіны. А зменаў ў заканадаўстве, якія б выправілі гэтыя праблемы, недастаткова без зменаў у грамадскіх поглядах.

Падрабязней пра гэта чытай у картках👆
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚠️ Стан беларускай акадэміі ў 2023 годзе

Спойлер: усё дрэнна

Дзелімся вытрымкамі ніжэй, а цалкам справаздачу можна прачытаць па спасылках на беларускай і англійскай мовах.

У 2023 годзе беларускія ўлады працягвалі парушаць права чалавека ў дачыненні да беларускага студэнцтва і акадэміі. Сярод найбольш абмежаваных правоў у Беларусі, як і раней, аказаліся свабода слова, свабода ўдзелу у мірных сходах і свабода сумлення.

У 2023 годзе адміністрацыі беларускіх ВНУ увялі цынічны трэнд на выхаванне беларускага студэнцтва — выязныя судзілішча ў сценах універсітэта на вачах іншых студэнтаў_к і іх бацькоў.

У 2023 годзе ў Беларусі змянілі закон аб вайсковай службе. Вучоба за мяжой цяпер не з’яўляецца падставай для адтэрміноўкі. Гэта ўзмацніла адміністрацыйную і крымінальную адказнасць для студэнтаў, якія ўжо вучацца ў еўрапейскіх універсітэтах.

На працягу апошніх шасці гадоў у вышэйшай адукацыі назіраецца скарачэнне колькасці навучэнцаў_ак: з 2015 года студэнтаў_к стала меней на 108 тысяч чалавек.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚠️ Збіраем факты парушэнняў падчас выбарчай кампаніі

Калі цябе прымушаюць удзельнічаць ці не ўдзельнічаць у галасаванні падчас выбарчай кампаніі, звярніся да нас:

➡️ звяжыся з намі праз бот ЗБС @zbsunion_bot альбо бот МБ @moladzbel_bot
➡️ запоўні бяспечную гугл-форму

Памятай! Ніхто не можа прымусіць цябе ісці на выбары, калі ты гэтага не хочаш. Таксама цябе не могуць прымусіць галасаваць за канкрэтнага чалавека. Гэта ўсё з’яўляецца парушэннямі!

Калі ты маеш доказы, што чыесьці правы парушаюцца, падзяліся імі з намі. Да таго ж, ты можаш скарыстацца бясплатнай юрыдычнай дапамогай, калі сутыкнуўся_лася з праблемамі падчас выбарчага працэсу.

Беражыце сябе ❤️
Апошні шанец трапіць на наш семінар 🔥

Моладзевы Блок пры інфапартнёрствы @zbsunion і @moladzievynastup запрашае далучыцца да нашай грунтоўнай адукацыйна-дыскусійнай праграмы.

Падрабязней чытайце ў картках і па спасылцы (дасяг з Беларусі праз VPN).

Падаць заяўку можна тут:

https://forms.gle/58GL8MqASeLCXaeN8
🤬 Учора ўлады адабралі наш сайт

З 9 красавіка па загадзе Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пачалі ануляваць даменныя імёны інтэрнэт-рэсурсаў з даменнай зонай .by з спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

❗️Нагадаем, наш сайт zbsunion.by быў прызнаны такім 4 жніўня 2023 года.

Гэта непрыемная навіна, але не страшная: мы ўжо перанеслі наш сайт на іншае даменнае імя zbsunion.org.

А яшчэ хутка мы распавядзём класныя навіны — сачыце за абнаўленнямі!
Запрашаем варшаўскіх пабачыцца ў гэтую нядзелю 🤝

Задзіночанне беларускіх студэнтаў і Моладзевы Блок ладзяць сумесную афлайн сустрэчу ў Варшаве і запрашаюць усіх ахвочых далучыцца!

Мы правядзем змястоўную дыскусію пра ролю і лёс Каардынацыйнай Рады: ці патрэбная гэтая структура беларускаму грамадству ў 2024? Таксама мы паразмаўляем пра нашую бягучую дзейнасць, а пасля чакаецца нефармальная частка за півам.

🕓 Калі:
Нядзеля, 21 красавіка, 17:00

📍 Месца правядзеня:
Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska 24, пам. 64)

Калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы.
Праблемы стыпендыі EU4Belarus і кансультацыі па праграме Каліноўскага

👉 EU4Belarus

У нас з’явілася магчымасць пагутарыць з арганізацыямі, звязанымі з стыпендыяльнай праграмай EU4Belarus! Таму мы заклікаем вас падзяліцца праблемамі, з якімі вы сутыкнуліся праз затрымкі ў выплатах стыпендыі. Зрабіць гэта можна праз апытанку.

👉 Праграма імя К. Каліноўскага

Мы запусцілі тэлеграм-бот @kalinouski_bot па стыпендыяльнай праграме імя Кастуся Каліноўскага — каманда беларускіх студэнта_к у Польшчы гатовая адказаць на вашыя пытанні!

👉 Адукацыя за мяжой

Калі вы толькі плануеце паступаць за мяжу, прапануем далучыцца да серыі анлайн-мерапрыемстваў ад @honestpeople_by, якія дапамогуць лепш даведацца пра досвед атрымання вышэйшай адукацыі за мяжой. Першая сустрэча ўжо 27 красавіка, зарэгістравацца можна па спасылцы.
Важная інфармацыя для студэнта_к EU4Belarus у Польшчы!

Нядаўна ЗБС правёў апытанне, каб даведацца меркаванні пра затрымкі стыпендыі — наш прадстаўнік перадаў вынікі дырэктару NAWA падчас нядаўняй сустрэчы наконт існуючых праблем.

Галоўная цяжкасць у тым, што паміж CPMA і NAWA існуе рознае разуменне ўмоў выплаты стыпендый. Але бакі прыйшлі да вырашэння праблемы! У сярэдзіне траўня будуць падпісвацца дамовы, і першы транш выплат чакаецца да канца траўня. У чэрвені адбудзецца канчатковае высыланне ўсіх грошай.

На будучыню разглядаюцца розныя варыянты рашэння праблемы — яны ўжо прапрацоўваюцца. У CPMA магчыма змена дырэктар_кі дзеля лепшай камунікацыі, а NAWA можа атрымаць сэртыфікат, які дазваляе імплементаваць гранты EU без пасярэднікаў.

Калі вы хочаце дапамагчы:
▫️ Далучайцеся да працы над новым апытаннем ці проста ўступайце ў ЗБС — напішыце ў наш бот.
▫️ Далучайцеся да працы над кампаніяй па павялічэнні празрыстасці Стыпендыі Каліноўскага.

Дзякуй за вашу дапамогу і будзьце ў курсе апошніх абнаўленняў!